Светлагорская ЦЭЦ (ЦЭЦ-24) — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, забяспечваюцца электрычнай і цеплавой энергіяй Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і горад Мазыр. Спажыўцамі цеплавой энергіі, якая адпускаецца ЦЭЦ, таксама з’яўляюцца ГП «Мазырская агароднінная фабрыка», пасёлак Крынічны і дзіцячы аздараўленчы цэнтр.
Гісторыя Заданне на праектаванне ЦЭЦ было зацверджана загадам Міністэрства электрыфікацыі СССР ад 10 верасня 1965 гады, праект станцыі выканаў Мінскі філіял інстытута «Промэнергопроект».
4 студзеня 1974 году былі ўведзеныя ў эксплуатацыю котлаагрэгат № 1 прадукцыйнасцю 420 т/ч і турбаагрэгат № 1 магутнасцю 60 МВт. Другі котлаагрэгат уведзены ў лістападзе 1974 года, праектнай магутнасці станцыя дасягнула ў 1975 годзе.
У 2001 годзе была пабудавана цеплатраса да горада Мазыр, размешчанага ў 17 км ад ЦЭЦ, што дазволіла перайсці на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне горада.
На станцыі рэалізуецца праект рэканструкцыі адной з турбін з устаноўкай новага цыліндру высокага ціску і павелічэннем магутнасці на 10 МВт.
Асноўныя характарыстыкі Устаноўленая электрычная магутнасць ЦЭЦ — 195 МВт. Цеплавая магутнасць турбаагрэгатаў — 435 Гкал / гадзіну. На электрастанцыі ўстаноўлены: два турбаагрэгата: ТГ-1 у складзе паравой турбіны ПТ-60-130/13 і электрагенератара ТВФ-63-2, ТГ-2 у складзе паравой турбіны ПТ-135/165-130/13 і электрагенератара ТВВ-165-2; пяць энергетычных котлаагрэгатаў.
Катэгорыя:Цеплавыя электрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Мазыра Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:Белэнерга