Праваслаўныя могілкі — могілкі ў Беластоку, размешчаныя па вуліцы Уладзіслава Высоцкага, 1. Некропаль займае плошчу 6,7 га.
Гісторыя Пасля закрыцця ў 1887 годзе размешчаных у цэнтры Беластока могілках пры , былі заснаваны новыя могілкі на тагачаснай ускраіне горада, у (цяпер ). 31 мая 1892 года на тэрыторыі могілках быў закладзены краевугольны камень ў падмурак , якая была асвечана пад тытулам Усіх Святых 19 мая 1894 года.
У час Першай сусветнай вайны могілкі былі пашыраны да цяперашніх межаў і служылі для вайсковых пахаванняў. У 1982—1984 гадах усталяваны рэкорд гістарычных надмагілляў. Некропаль унесены ў рэестр помнікаў Падляскага ваяводства.
Вядомыя асобы Вячаслаў Багдановіч (1878—1939?) — беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч. Мікола Чарнецкі (1899—1944) — беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч. Сяргей Богуш (1907—1942) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч. Лявон Богуш (1909—1957) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч. Кастусь Кіслы (1898—1980) — беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў. Васіль Юравец (1904—1980) — заходнебеларускі паэт. Юрый Геніюш (1935—1985) — беларускі паэт, публіцыст. Віктар Рудчык (1934—1989) — журналіст тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Канстанцін Сідаровіч (1906—1990) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. Мікола Гайдук (1935—1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Беластока Катэгорыя:Могілкі Польшчы