Бубон ( — пах) — павелічэнне лімфатычных вузлоў з прычыны запалення. Сустракаецца пры такіх інфекцыйных захворваннях як бубонная чума, ганарэя, хламідыёз, герпес, або сіфіліс. Ён падобны па вонкавым выглядзе на велізарную , і, як правіла, з’яўляецца пад пахай, у пахвіне або на шыі.
Паводле гістарычных запісаў, бубоны былі характэрныя для пандэміі, вядомай як Чорная смерць, і, магчыма, для іншых старажытных пандэмій. Падчас такіх пандэмій было прынята праколваць бубоны. Тым не менш, у сучаснай медыцыне гэта лячэнне лічыцца бескарысным і, магчыма, шкодным.
Бубоны рэдка патрабуюць якой-небудзь формы мясцовага догляду. Для хворых чумой надрэз і уяўляе небяспеку для навакольных, што кантактуюць з пацыентам, з-за змесціва бубона. Пункцыі могуць быць выкананы для дыягнастычных мэтаў, а таксама могуць спрыяць аблягчэнню сімптомаў.
Літаратура
Катэгорыя:Сімптомы захворванняў чалавека Катэгорыя:Чума