Трыпс люцэрнавы (Thrips phalerata) — від трыпсаў з роду .
Апісанне
Цела імага ад чорна-бурага да чорнага колеру, даўжынёй 1.2-1.4 мм. Крылы цёмныя, са светлай папярочнай паласой каля аснавання; 2-і членік лапак без зубчыкаў або грудкоў на ўнутраным краі.
Арэал
Расія: Прыморскі край; Сібір, еўрапейская частка. Казахстан, Сярэдняя Азія, Закаўказзе, Еўропа.
Экалогія
Зімуюць лічынкі ў глыбокім пласце глебы. Дарослыя асобіны вылятаюць вясной. Яйкі адкладаюць ў тканку пупышак, бутонаў і кветкаў. На адным суквецці 80-100 яек.
Значэнне
Пашкоджвае суквецці канюшыны, лубіна, люцэрны і іншых бабовых.
Літаратура
Насекомые — вредители сельского хозяйства Дальнего Востока. — Владивосток. Беляева Е. А.. 1995.
Катэгорыя:Пузыраногія Катэгорыя:Насякомыя-шкоднікі сельскай гаспадаркі