Вуліца Будзёнага — вуліца ў заходняй частцы горада Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы каля 750 метраў, ад вуліцы Касманаўтаў да вуліцы Гарбачэўскага.
Перайменавана ў 1923 годзе ў гонар савецкага военачальніка, удзельніка Грамадзянскай вайны С. М. Будзённага. Першапачаткова была часткай Стараманастырскай вуліцы.
Забудова вуліцы пачалася ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся казармы 41-й артылерыйскай брыгады (цяпер гэта дамы № 1, 5, 7) і Свята-Міхайлаўская царква на аднайменных могілках.
Вуліца забудавана 2-5-павярховымі цаглянымі будынкамі. Трамвайная лінія.
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 Катэгорыя:Вуліцы Віцебска Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Сямёна Будзённага