Кельцкі герой з Багеміі — гэта скульптурная мужская галава, знойдзеныя на двайным чатырохвугольным шанцы ў мястэчку Мшэцке Жэгравіцы, каля 65 км на паўночны захад ад Прагі ў Чэхіі. Гэта адзін з самых вядомых твораў кельцкага мастацтва жалезнага веку ў Еўропе, і, разам з Глаубергскім «Князем» і Хіршландэнскім воінам, адзін з нямногіх буйных асобнікаў скульптурнай чалавечай фігуры. З моманту яго адкрыцця ў 1943 годзе скульптура стала адным з самых фатаграфаваных, паказваных і публікаваных латэнскіх (каля 450-50 да н. э.) аб’ектаў and Megaw; , ed. «The Stone Head». In Mšecké Žehrovice in Bohemia. Archaeological Background to a Celtic Hero (Kronos B.Y. editions, 1998:281). Галава цяпер знаходзіцца ў пражскім Нацыянальным музеі пад інвентарным нумарам 111938.

Апісанне Каменная галава высечана з мясцовага крэйдавага вапняка і мае максімальную вышыню 234 мм і шырыню 174 мм. Скульптура была разбіта як мінімум на пяць кавалкаў у мінулым «Mšecké Žehrovice und die Frage der Viereckschanzen in Böhmen». (Archaeologické Rozhledy, 1968, 20:470-489). Чатыры часткі былі знойдзены ў даволі добрым стане. Аднак, адсутнічае фрагмент або, магчыма, фрагменты, у правай частцы галавы, уключаючы верхнюю частку вуха, і да гэтага часу іх не знайшлі. Моцна стылізаваныя рысы твару праецыююцца на амаль плоскай паверхні, акружанай валасамі з прычоскай аплёткападобнай формы. Найбольш важнымі з’яўляюцца выпуклыя авальныя вочы, фасонныя крывалінейныя бровы, якія адпавядаюць аналагічным чынам паказаным крывалінейным вусам. Рот пазначаны проста выгнутай лініяйVenclová, N., «The Venerable Bede, druidic tonsure and archaeology», (Antiquity, 2002, 76:458-71). Вушы не натуралістычныя, а хутчэй нагадваюць бутоны лотасуJacobstahl, P. Early Celtic Art, (Oxford: Clarendon Press, 1944). Шыя сфарміравана ў форме шыйнай грыўні, традыцыйных кельцкіх караляў. Падобную грыўню можна ўбачыць на скульптуры «Паміраючы Гал» з Пергама, створанай у 230 г. да н. э.

Асяроддзе Візуальныя вобразы латэнскага перыяду характарызаваліся паўсюдным з’яўленнем антрапаморфнага сімвалу галавы, тыповага для Цэнтральнай і Заходняй кельцкай ЕўропыMegaw and Megaw, Celtic Art. From its Beginning to the Book of Kells, (New York, NY: Thames and Hudson, 1989). Гэтыя выявы па-майстэрску сплятаюцца ў арнаменты, дзяржальні, упрыгажэнні і рэльефы, створаныя ў асноўным з металаў. Антрапаморфная скульптура сама па сабе была надзвычай рэдкая і толькі некалькі прыкладаў захаваліся да сённяшняга дня. Скульптура Кельцкага героя была знойдзена падчас раскопак 1943 года опідуму Мшэцке Жэгравіцы ў Цэнтральнай Багеміі, Чэхія. Скульптура была закапаная ў катлаване на паўднёва-заходнім рагу квадратнай прасторы, размешчанай у опідуме. Іншыя артэфакты, знойдзеныя ў яме ўключаюць спаленыя косткі жывёл, якія датуюцца канцом латэнскага перыяду LT C2-D1 (прыкл. 150-50 гг. да н. э.), гліняныя чарапкі, кавалкі сапраліту і кавалак жалезнага дроту. Датыроўка ямы пацвярджаецца і тыпалогіяй глінянага посуду, змешчанага ў месцы пахавання скульптуры ў прыкладных межах адсярэдзіны 2-га да сярэдзіны 1-га стагоддзя да н. э.

Літаратура Borkovský Ivan, Keltská tvář z Čech. Obzor prehistorický 13, 1946, 16-22.

Спасылкі

Катэгорыя:Археалогія ў Чэхіі Катэгорыя:Кельцкае мастацтва