Яндэкс.Народная карта — картаграфічны сэрвіс ад Яндэкс, мэта якога, у адрозненне ад Яндэкс карты, — даць магчымасць карыстальнікам самім дарабіць картаграфічную інфармацыю, якая адсутнічае ці маецца ў недакладным выглядзе на картах розных краін. Вынікам з’яўляецца праца супольнасці, падобная да іншага картаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозненне ад OSM, Яндэкс лічыць створаныя супольнасцю карты сваёй уласнай інтэлектуальнай маёмасцю.

У выніку, пасля пацвярджэння правак, унёсак удзельнікаў сэрвісу становіцца бачным у выглядзе звыклых карт на Яндэкс карты.

Гл. таксама OpenStreetMap WikiMapia

Катэгорыя:Яндэкс