Дональд Карл Джохансан (нар. , Чыкага, шт. Ілінойс, ЗША) — амерыканскі палеаантраполаг. Праславіўся знаходкай (сумесна з Морысам Тайебам і Івам Копенсам) шкілета аўстралапітэка, вядомага як «Люсі», у раёне лагчыны Данакіль (Эфіопія).

Біяграфія

Акадэмічная кар’ера Нарадзіўся ў Чыкага, штат Ілінойс. У 1966 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Ілінойскім універсітэце ва Урбане і Шампейне, у 1970 і 1974 гадах — ступень магістра і доктара філасофіі ў Чыкагскім універсітэце.

У 1970, 1972 і 1973 гадах у якасці палеаантраполага прымаў удзел у палявых работах у складзе Міжнароднай даследчай экспедыцыі ў Ома (Эфіопія). Падчас адной з экспедыцый ён быў запрошаны французскім геолагам Морысам Тайебам прыняць удзел у геалагічных і палеанталагічных даследаваннях у Афарскай катлавіне. У 1972 годзе Джохансан, Морыс Тайеб, Іў Копенс і Йон Кэлб наведалі Афар, дзе абралі ў якасці месца пошукаў багатыя акамянеласцямі наваколлі невялікай вёскі Хадар. У 1973 годзе прыбыў у Хадар у якасці аднаго з кіраўнікоў (сумесна з М. Тайебам, І. Копенсам і Й. Кэлбам) Міжнароднай афарскай даследчай экспедыцыі. Тут Джохансан зрабіў усе палеаантрапалагічныя знаходкі, якія праславілі яго, уключаючы добра захаваны шкілет самкі аўстралапітэка («Люсі», 1974) і пахаванне вялікай групы аўстралапітэкаў (AL 333, 1975).

У 1972 годзе Джохансан пачаў працу на факультэце фізічнай антрапалогіі ў Кліўлендскім музеі натуральнай гісторыі. У 1974 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі, абараніўшы дысертацыю па зубной сістэме шымпанзэ, і атрымаў пасаду куратара факультэта Кліўлэндскага музея.

З 1974 года працаваў асістэнтам, а затым і ад’юнкт-прафесарам антрапалогіі Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза, а таксама меў званне ганаровага доктара таго ж універсітэта. Акрамя таго, працаваў ад’юнкт-прафесарам Кенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (штат Агая)..

У 1981 годзе ён заснаваў Інстытут паходжання чалавека () Берклі, штат Каліфорнія, які ў 1998 годзе ўвайшоў ва Універсітэт штата Арызона. У 2008 годзе Джохансан атрымаў званне ганаровага доктара Дзяржаўнага каледжа «Вэстфільд» ()

У 1985 годзе група Джохансана вярнулася да даследаванняў на Афрыканскім кантыненце, пачаўшы працу ў цясніне Алдувай. У 1986 годзе член групы Цім Уайт выявіў шкілет Homo habilis узростам 1,8 млн гадоў (OH 62).

З 1983 па 1989 гады займаў пасаду прафесара антрапалогіі ў Стэнфардскім універсітэце.

«Люсі» 24 лістапада 1974 года Джохансан здзейсніў адно з найбольш значных адкрыццяў у гісторыі палеаантрапалогіі. Падчас палеанталагічнай экспедыцыі ў Хадары (раён лагчыны Данакіль), аглядаючы разам са студэнтам Томам Грэем наваколлі лагера, ён выпадкова выявіў на схіле яра скамянелую костку, якая апынулася рэшткамі гамініда. У той жа дзень у гэтым месцы былі сабраныя акамянеласці, якія складалі 40 % шкілета самкі аўстралапітэка, які ў далейшым быў класіфікаваны як аўстралапітэк афарскі. У момант, калі косткі аглядалі ў экспедыцыйным лагеры, гучала песня групы «Бітлз» «Lucy in the Sky with Diamonds», дзякуючы чаму знаходка атрымала сваю назву.

Люсі з’яўлялася прамаходзячым гамінідам ростам ад 0,90 да 1,05 метра і пацвярджала здагадку Рэйманда Дарта аб тым, што аўстралапітэкі валодалі двухногай хадой. Акрамя таго, асаблівасці шкілета сведчылі аб тым, што Люсі была вегетарыянкай і частку жыцця праводзіла на дрэвах. Першапачаткова Люсі не была выдзелена ў асобны від і лічылася ранняй разнавіднасцю Australopithecus africanus. Толькі пасля новых знаходак, у тым ліку добра захаванага чэрапа, было ўстаноўлена, што адрозненні Люсі ад Australopithecus africanus выходзяць за межы аднаго віду.

Джохансан сумесна з журналістам Мейтлэндам Ідзі быў у 1982 узнагароджаны у галіне навукі за кнігу «Lucy: The Beginnings of Humankind», дзе ў папулярнай форме распавядаецца пра гісторыю адкрыцця і даследавання Люсі«National Book Awards — 1981» . National Book Foundation. Retrieved 2012-03-07..

«Першая сям’я» У 1975 годзе ў Хадары на ўчастку AL 333 Джохансан зрабіў яшчэ адну выдатную знаходку, выявіўшы больш за 200 фрагментаў касцяных рэшткаў групы аўстралапітэкаў, якія атрымалі ў далейшым назву «Першая сям’я». Лічыцца, што рэшткі належаць як мінімум 13 асобінам віду Australopithecus afarensis узростам каля 3,2 млн гадоў.

Бібліяграфія

Гл. таксама Аўстралапітэк афарскі Спіс рэшткаў выкапневых людзей Гіпотэза афрыканскага паходжання чалавека Гіпотэза мультырэгіянальнага паходжання чалавека List of fossil sites

Спасылкі Bio: Dr. Donald Johanson C. Institute of Human Origins at Arizona State University Lucy's Legacy: The Quest for Human Origins: Video NPR. Science Friday. «Human Origins» — May 9, 1997 interview with Johanson. NPR. Science Friday. «Lucy's Legacy» — March 6, 2009 interview with Johanson. «Origins of Modern Humans: Multiregional or Out of Africa?» by Donald Johanson

Катэгорыя:Антраполагі ЗША Катэгорыя:Палеаантраполагі Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Чыкагскі ўніверсітэт Катэгорыя:Эвалюцыяністы