__NOTOC__ 16 студзеня — шаснаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 1082: Войска нарманаў пад кіраўніцтвам Роберта Гвіскара захапіла візантыйскі горад Дырахію (зараз Дурэс) 1547: Вялікі князь маскоўскі Іван IV карануецца на рускага цара. 1712: Пётр I заснаваў першую ў Расіі Ваенную інжынерную школу (цяпер Ваенны інжынерна-касмічны універсітэт імя А. Ф. Мажайскага). 1865: Заснавана Лонданскае матэматычнае таварыства. 1920: У ЗША пачаў дзейнічаць «сухі закон». 1921: Падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР. 1963: Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу. 2006: Элен Джонсан-Серліф заступіла на пасаду прэзідэнта Ліберыі, яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам афрыканскай краіны.

Нарадзіліся

1634: Даратэя Энгельбрэтсдатэр, нарвежская паэтэса. 1749: Віторыё Альф’еры, італьянскі паэт і драматург. 1826: Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. 1829: Уладзімір Данілавіч Спасовіч, грамадcкі дзеяч, публіцыст, крытык (пам. 1906). 1901: Фульхенсіа Батыста, кубінскі прэзідэнт. 1911: Эдуарда Фрэй Мантальва, 28-ы прэзідэнт Чылі. 1919: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар (пам. 1996). 1925: Пітэр Хірш, англійскі фізік. 1932: Даян Фосі, этолаг. 1932: П'ер Грацыяні, французскі мастак. 1935: Інгер Крыстэнсэн, дацкая паэтэса. 1940: Іван Піліпавіч Лагвіновіч, беларускі паэт. 1947: Леанід Захлеўны, кампазітар, народны артыст Беларусі. 1948: Джон Карпентэр, амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст 1950: Вольфрам Маас, пасол ФРГ у Беларусі. 1952: Ахмед Фуад II, апошні кароль Егіпта і Судана. 1966: Соня Бергамаска, італьянская актрыса. 1988: Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў, беларускі футбаліст.

Памерлі 150px|thumb|Эрык Дальберг. 309: Марцэл I, Папа Рымскі. 1703: Эрык Дальберг, шведскі ваенны інжынер. 1710: Імператар Хігасіяма, японскі імператар. 1794: Эдуард Гібан, англійскі гісторык. 1885: Эдмон Абу, французскі белетрыст. 1893: Іван Берман, беларускі этнограф і краязнавец. 1901: Арнольд Бёклін, швейцарскі жывапісец. 1912: Георг Гейм, нямецкі пісьменнік. 1997: Эдзён Гроф, венгерскі плывец. 2004: Калеві Сорса, фінскі дзяржаўны дзеяч. 2012: Уладзімір Жбанаў, беларускі скульптар (нар. 1954). 2017: Юджын Сернан, амерыканскі астранаўт. 2023: Джына Лалабрыджыда, італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф. 2024: Серджа Себасцьяні, ватыканскі дыпламат 2024: Вайна Вяльяс, эстонскі дыпламат 2025: Дэвід Лінч, амерыканскі рэжысёр

Святкуюць Дзень свабоды веравызнання Дзень герояў Дзень настаўніка

116