__NOTOC__ 17 верасня — дзвесце шасцідзесяты (дзвесце шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

284: Рымскім імператарам абвешчаны Дыяклетыян. 1156: Фрыдрых I выдаў Privilegium Minus, паводле якога Аўстрыя стала герцагствам пад уладарствам Генрыха II Язаміргота з дынастыі Бабенбергаў. 1590: Лідзе нададзена магдэбургскае права. 1605: У бітве пры Кірхгольме войскі Рэчы Паспалітай на чале з Я. К. Хадкевічам нанеслі паразу шведам. 1784: У Нясвіжы адбылася прэм’ера оперы Я. Д. Голанда «Агатка, або Прыезд пана». 1787: Завяршыўся Філадэльфійскі канвент, які прыняў Канстытуцыю ЗША. 1794: Расійскія войскі пад камандаваннем А. Суворава пры Крупчыцах разбілі атрады Рэчы Паспалітай. 1916: Нямецкі лётчык-ас Манфрэд фон Рыхтгофен выйграў свой першы бой. 1925: Урачыста абвешчаны акт аўтакефаліі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 1939: Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Украіну. 1988: Пачаліся Гульні XXIV Алімпіяды. 2008: Футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) першым з беларускіх каманд згуляў матч у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА — супраць каманды «Рэал» (Мадрыд).

Нарадзіліся 879: Карл III Прастак, заходнефранкскі кароль (пам. 7.10.929) 1192: Мінамота-но Санэтома, сёгун (пам. 13.2.1219) 1734: Жан-Батыст Лепрэнс, французскі жывапісец (пам. 30.9.1781) 1764: Джон Гудрайк, англійскі астраном (пам. 20.4.1786) 1774: Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расіі (пам. 3(15).4.1852) 1826: Георг Фрыдрых Бернхард Рыман, нямецкі матэматык (пам. 20.7.1866) 1857: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі (пам. 19.9.1935) 1860: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (пам. 6.9.1921) 1896: Дэніз Грэй, французская актрыса (пам. 13.1.1996) 1907: Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык (пам. 25.12.1980) 1912: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (пам. 7.8.1995) 1921: Жызель Паскаль, французская актрыса (пам. 2.2.2007) 1922: Уладзімір Калеснік, беларускі літаратуразнавец і крытык (пам. 15.12.1994) 1923: Хэнк Уільямс, амерыканскі аўтар-выканавец (пам. 1.1.1953) 1935: Кен Кізі, амерыканскі пісьменнік (пам. 10.11.2001) 1940: Ларэла Дэ Лука, італьянская актрыса (пам. 9.1.2014) 1944: Райнхольд Меснер, швейцарскі альпініст 1949: Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык (пам. 6.4.1999) 1959: Сяргей Дубавец, беларускі журналіст 1965: Кайл Чэндлер, амерыканскі акцёр

Памерлі

1179: Хільдэгарда Бінгенская, нямецкая манашка, аўтар рэлігійных гімнаў, прац па медыцыне (нар. 16.9.1098) 1575: Генрых Булінгер, швейцарскі рэфарматар 1665: Філіп IV, кароль Іспаніі 1879: Каміла Рандані, італьянскі дыптэролаг 1886: Эшэр Браўн Дзьюранд, амерыканскі мастак 1931: Марвін Харт, амерыканскі баксёр 1948: Рут Бенедыкт, амерыканскі антраполаг 1958: Фрыдрых Адольф Панет, аўстрыйска-брытанскі хімік 1968: Арман Бланшанэ, французскі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён 1985: Васіль Гарбацэвіч, беларускі драматург, педагог 2004: Эві Раўэр, эстонская актрыса 2013: Віктар Пятровіч Маркавец, беларускі жывапісец

Святкуюць Ангола, Дзень герояў. ЗША, Дзень грамадзянства. Беларусь, Дзень народнага адзінства , Дзень усынаўлення

917