Хоган (наваха: hooghan) — традыцыйнае зрубнае жытло індзейцаў-наваха.
Паводле паданняў наваха, першы хоган быў узведзены з дапамогай баброў свяшчэнным каётам Mąʼii. Таму, у адрозненне ад іншых тыпаў будынкаў, хоган выкарыстоўваецца для рэлігійных мэтаў. Ён уяўляе сабою зруб з хваёвых бярвенняў з выхадам ва ўсходні бок. Дах конусападобны або купалападобны. Для надання такой формы вянкі зруба звужаюць і чаргуюць з завароткам на 45°. Дах, а часам і сцены пакрываюць гліністай зямлёй. Наверсе пакідаюць адтуліну для выхаду дыму і вентыляцыі.
З канца XIX ст. знешні выгляд хоганаў наблізіўся да еўрапейскіх зрубных будынкаў. З канца XX ст. назіраецца цікавасць да адраджэння будаўніцтва хоганаў як з боку саміх наваха, так і прафесійных архітэктараў, якія звяртаюць увагу на тое, што незвычайная форма даху прыдатна для размяшчэння сонечных панэляў.
Гл. таксама Пуэбліта Пуэбла Вігвам Тыпі Іглу Барабара
Спасылкі
Дом наваха Народны дом наваха Як пабудаваць хоган Сонечны хоган — дом будучыні
Катэгорыя:Архітэктура індзейцаў Катэгорыя:Народная архітэктура