«Call of Duty: Modern Warfare 3» (скарачаецца да Modern Warfare 3, COD: MW3 і MW3) — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, сіквел «Call of Duty: Modern Warfare 2», восьмая гульня ў серыі «Call of Duty».

Прысвечана завяршэнню Трэцяй сусветнай вайны, якую развязалі Шэпард і Уладзімір Макараў. Гулец выступае ў ролі байцоў розных сусветных падраздзяленняў, ліквідуючы важных саўдзельнікаў Макарава і дапамагаючы Злучаным Штатам атрымаць верх у барацьбе з Уладзімірам Макаравым і яго саўдзельнікамі.

Гульня прадставіла шырокі выбар сучаснай сусветнай зброі і адзін з самых папулярных мультыплэераў свайго часу. Гульня актыўна падтрымлівалася студыяй-распрацоўшчыкам: неаднаразова выпускаліся абнаўленні з выпраўленнем памылак і недапрацовак, дадаткова выпушчана чатыры калекцыі-дапаўненні з новымі картамі, рэжымамі, і спецаперацыямі. Новы рэжым «Spec Ops» са спецыяльнымі заданнямі дазваляе гуляць у кааператыўным рэжыме на лакацыях сусвету «Modern Warfare». Ёсць рэжым гульні на шматкарыстальніцкіх картах «Call of Duty: Modern Warfare 3» з ботамі, дзе сам гуляючы (адзін або з напарнікам) карыстаецца крамамі і змагаецца з хвалямі ворагаў, кожная з якіх мацней папярэдніх.

Гульнявы працэс

Гульнявы працэс «Call of Duty: Modern Warfare 3» стандартны для лінейных шутэраў ад першай асобы. На кожным узроўні ў гульца ёсць глабальнае заданне, завяршэннем якога скончваецца ўзровень. Па меры праходжання ўзроўню гулец выконвае дробныя заданні, часам у яго нават ёсць свабода выбару, якая ніяк не ўплывае на зыход гульні. Так, гульню можна праходзіць утойліва, а можна па стандарце знішчаць усіх ворагаў, што часам даволі складана. Гульцу даступна два слота для зброі, змест якіх ён можа мяняць пры падборы новага ўзбраення. Таксама ёсць чатыры слота пад аскепкавыя гранаты і чатыры — пад светлашумавыя. Часам персанаж выкарыстоўвае дадатковае ўзбраенне, недаступнае ў звычайных умовах.

Гульнявы працэс пабудаваны на сувязі інтра паміж ўзроўнямі, кульмінацыйнымі момантамі ў выглядзе відэаўставак і стандартнымі для шутэраў перастрэлкамі. З гэтага вынікае, што гульню можна назваць інтэрактыўным баевіком. Штучны інтэлект не асабліва разумны, пераважае за кошт колькасці і ўрону, які наносіць, у залежнасці ад абранага гульцом ўзроўню складанасці. Як правіла, узровень пачынаецца і завяршаецца відэаўстаўкай.

Персанаж мае шкалу здароўя, якая павышаецца падчас адпачынку ад баявых дзеянняў. Пры атрыманні страт экран чырванее, а пры смерці персанажа становіцца расплывістым, а затым экран цямнее. Стандартная сістэма аптэчак была прыбрана яшчэ ў «Call of Duty 2», што зрабіла гульню менш хардкорнай і больш кінематаграфічнай. Напарнікі гульца, наадварот, не смяротныя і паміраюць толькі пры парушэнні сюжэту, напрыклад, выхадзе гульца з утоенасці.

Гульцу даступны шырокі спектр зброі і абсталявання, якое ён можа знаходзіць у спецыяльных месцах і падбіраць у забітых праціўнікаў. Пры знаходжанні аналагічнай зброі гулец папаўняе колькасць патронаў. Узбраенне ўнікальнае для кожнага ўзроўню, а некаторае сустракаецца ў адзінкавым экзэмпляры. Зброя вар’іруецца ў залежнасці ад роду войскаў ворага і геаграфічнага размяшчэння ўзроўню. Дарэчы, у пачатку ўзроўню паказваецца яго назва, дакладнае размяшчэнне лакацыі, час з дакладнасцю да секунд, імя і падраздзяленне галоўнага героя. Гульнявых персанажаў ў гульні некалькі — Дэрэк «Фрост» Вестбрук, Джон Прайс, Юрый, Соўп, Андрэй Харкоў, Маркус Бернс, аператар МІ-6, аператар АС-130, містар Робінсан.

Упершыню геймплэй аднакарыстальніцкай гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3» прадэманстраваны 6 чэрвеня 2011 года на выставе E3 ў Лос-Анджэлесе. На прэзентацыі Microsoft вядучы менеджар па сувязі з грамадскасцю студыі «Infinity Ward» Роберт Боўлінг () прайшоў частку місіі пад назвай «Hunter Killer» з адзіночнай кампаніі, адразу ж запіс быў выкладзены на сайт «GameTrailers», які паказваў ўсе прэзентацыі выставы. Крыху пазней Роберт Боўлінг паказаў фрагмент яшчэ адной місіі пад назвай «Black Tuesday», запіс дэманстрацыі таксама даступны на сайце «GameTrailers». На наступны дзень Боўлінг адзначыў, што ён быў узрушаны, калі дэманстраваў гульню перад такой фігурай, як Стывен Спілберг, які прысутнічаў на прэзентацыі.

Сюжэт

Дзеянні гульні разгортваюцца з 17 жніўня 2016 года па 21 студзеня 2017 года.

Перадгісторыя

Трэцяя сусветная вайна працягваецца. Планы Уладзіміра Макарава выйшлі далёка за рамкі планаў Імрана Захаева. Уладзімір пачаў супрацоўнічаць з многімі камандзірамі Афрыкі, Расіі і Блізкага Усходу. Таму ў яго набралася вялікая армія. У яго планы ўваходзяць захоп і акупацыя Еўропы і Амерыкі.

Пралог

У пралогу гульні апісваюцца падзеі, непасрэдна наступныя за фіналам гульні «Call of Duty: Modern Warfare 2». Раніцай 17 жніўня 2016 года верталёт дастаўляе цяжка параненага ў сутычцы з генералам Шэпардам Соўпа на базу ОТГ-141 у Хімачал-Прадэш (Індыя). Соўп згадвае першае знаёмства з Прайсам, забойства Захаева, забойства Шэпарда, і неўзабаве губляе прытомнасць.

Акт I

Рускія войскі захопліваюць Манхэтэн і акупіруюць Нью-Ёрк. Каб паслаць авіяцыю, трэба знішчыць генератар перашкод на даху Фондавай біржы. Для выканання гэтага задання ў горад адпраўляецца атрад «Дэльта» з пазыўным «Метал». Аўтамабіль з галоўным героем Дэрэкам «Фростам» Вестбрукам падбіваюць, і праз горад прыходзіцца прабівацца з боем. Захапіўшы Фондавую біржу і знішчыўшы генератар перашкод, «Дэльта» далучаецца да атраду «NAVY SEALs», каб замінаваць падводную лодку рускіх «OLGA» класа «Oscar II». Пасля ўстаноўкі міны лодка аварыйна ўсплывае, і атрад захоплівае яе. У зале кіравання Фрост накіроўвае ракеты на караблі рускіх. Атрад хаваецца на лодках, пятляючы паміж выбухаючымі караблямі. Тым самым аблога Нью-Ёрка скончылася.

Тым часам салдаты Макарава атакуюць базу АТГ-141 у Індыі. У базу ўразаецца верталёт і ламае сцяну, адкінуўшы ўдарнай хваляй Прайса, Мікалая і Юрыя — новага пратаганіста. Доктар гіне, і Юрый робіць Соўпу ўкол. Разам героі прабіваюцца да склепа і ўключаюць баявога гусенічнага робата, з дапамогай якога Юрый расчышчае шлях. Пры ўцёках да выратавальнага верталёту пляцоўка бурыцца рускім беспілотнікам «MQ-9 Reaper», і Юрый падае са схілу. Пазней яго падбірае верталёт.

Праз 2 месяцы, урады Расіі і ЗША вырашаюць завяршыць вайну мірным дагаворам у Гамбургу. Падчас пералёту на самалёце «Ил-96» на прэзідэнта Расіі Барыса Варшэўскага нападаюць баевікі Макарава. Ахова прэзідэнта на чале з галоўным героем этапу — агентам ФСА Андрэем Харковым — супрацьстаіць нападу і зачышчае самалёт, але той губляе кіраванне і падае. Андрэй Харкоў з аховай прарываюцца праз засаду і знаходзяць прэзідэнта, але на ілжывым эвакуяцыйным верталёце прылятае Макараў і захоплівае прэзідэнта. Харкова ён цяжка параніў з пісталета. Макараў патрабуе ад прэзідэнта выдаць яму коды запуску ядзерных ракет. Каб Расія захапіла ўсю Еўропу, ён гатовы ператварыць яе ў радыеактыўную пустыню. Прэзідэнт адмаўляецца, і Макараў вырашае ўздзейнічаць на яго праз дачку. Ён дабівае Андрэя і ляціць на верталёце.

Тым часам Прайс даведаўся, што Макараў адпраўляе ў Лондан груз, які павінен прайсці праз Сьера-Леонэ. Юрый і Прайс захопліваюць базу мясцовых баевікоў, але выпускаюць груз, які адпраўляецца ў Лондан. Верталёт «МІ-6» адсочвае партыю і накіроўвае для яе перахопу атрад «SAS». Падчас бою ў лонданскіх доках «SAS» атрымоўваецца перабіць большасць тэрарыстаў, праверыць пусты грузавік, у якім, як яны думалі, быў гэты груз, а затым знішчыць пакінутых баевікоў, якія спрабавалі прарвацца да Вестмінстэру па тунэлях метро. Цягнік, на якім уцякалі тэрарысты, разбурыўся. Галоўны герой Маркус Бернс з Уолкрафтам прарываюцца наверх, дзе ўжо стаяць натоўпы людзей. Байцы спецназа расстрэльваюць грузавік, ён губляе кіраванне. Далей усё відаць вачыма, дакладней, аб’ектывам камеры містара Робінсана. Ён шпацыраваў з жонкай і дачкой па Лондане і здымаў відэа. Пад’ехаўшы грузавік выбухнуў як раз своечасова, жонка і дачка былі прама каля яго. Містар Робінсан упаў разам з камерай. Ён загінуў, задыхнуўшыся газам, а магчыма ад выбуху. Газавыя атакі паўтараюцца па ўсёй Еўропе і з’яўляюцца прыкрыццём для ўварвання расійскай арміі.

Акт II

Фрост, Сэндман, Трак, Грынч разам з іншымі войскамі накіроўваюцца ў Гамбург, дзе ўзяты ў заложнікі віцэ-прэзідэнт ЗША. Амерыканцы прабіваюцца праз атрады рускіх, адначасна знішчыўшы некалькі «Т-90» і дабіраюцца да месца зняволення, дзе вызваляюць віцэ-прэзідэнта. Прайс, Соўп і Юрый адпраўляюцца ў Самалі. На джыпах яны прыязджаюць на базу самалійскіх наймітаў Макарава. Іх мэта — камандзір афрыканцаў Варабэ. Пасля доўгага бою і пры падтрымцы Мікалая з верталёта атрад захоплівае Варабэ. Прайс кідае гранату з газам і атрад апранае процівагазы. Напалоханы Варабэ паведамляе імя пастаўшчыка Макарава з Парыжа па мянушцы Воўк. Прайс кідае камандзіру жаданы процівагаз, але забівае яго з пісталета — помста за брытанцаў з Херыфорда. Атрад праходзіць да пасадачнай пляцоўкі, дзе павінен высадзіцца Мікалай. Але іх чакае засада самалійцаў. Атрад прарываецца да запаснай пляцоўкі, але верталёт Мікалая збіваюць, і гарадок накрывае пясчаная бура. Атрад «Рэха» дапамагае героям і знаходзіць разбіты верталёт. Ратуючыся ад абстрэлу, салдаты бягуць да джыпаў. Юрый нясе Мікалая. Разам усе з’язджаюць.

Атрад «Метал» накіроўваецца ў Парыж. Там шмат таксічнага газу пасля тэрактаў. Яны пры падтрымцы французскага спецназа «GIGN» з боем прарываюцца праз французскія вулачкі. Спусціўшыся ў катакомбы, атрад здымае процівагазы. З катакомбаў атрад трапляе ў прытулак Ваўка. З боем прарваўшыся на вуліцу, атрад бачыць, што Воўк скокнуў у машыну (плакат з ёй можна ўбачыць на карце «Underground» у рэжыме выжывання). Фрост з часткай атрада заскакваюць у фургон жандармерыі і адпраўляюцца ў пагоню за Ваўком. Фрост прастрэльвае колы машыны Ваўка, машына праследавацеляў уразаецца ў яе, вадзіцель гіне ад удару, а двух ахоўнікаў расстрэльвае Фрост. Ваўка выцягваюць з машыны і забіраюць з сабой.

Войскі Макарава маюць намер адабраць Ваўка ў атрада «Метал». «AC-130» аказвае падтрымку, абстрэльваючы з паветра войскі Макарава. Атрад аказваецца заблакіраваным у будынку пад агнём кулямёта. Фрост здымае кулямётчыка. «Метал» прарываецца наперад. «AC-130» зноў аказвае падтрымку. У кропцы эвакуацыі на мосце насупраць Эйфелевай вежы атрад чакаюць танкі. Фрост падбівае танкі з «Джавеліна», але потым становішча робіцца бязвыхадным. «Аверлорд» загадвае абстрэльваць усімі сродкамі. «АС-130» бамбуе мост і знішчае ворагаў. На фоне паваліўшайся Эйфелевай вежы амерыканскія верталёты забіраюць групу.

Па словах Ваўка, Макараў павінен адправіцца на сход у Празе. Соўп, Прайс і Юрый адпраўляюцца туды. Спачатку ўсё ідзе ціха. Потым паўстанцы сяржанта Камарова дапамагаюць ім прабрацца да снайперскай пазіцыі ў царкве з боем. Юрый і Соўп бачаць прыезд Макарава, а пазней затуляюць Прайса… і бачаць выбух замініраванага пакоя з палонным Камаровым. Юрый з Соўпом скачуць з вакна, паколькі Макараў замініраваў і царкву. Соўп атрымлівае сур’ёзныя раненні ад выбуху (Юрыя ён выштурхнуў). Юрый пад прыкрыццём Прайса выносіць параненага таварыша з поля бою. Далей яго нясе Прайс, а Юрый прыкрывае іх, каб усе дабраліся да пункта супраціўлення. Соўп ўсё ж памірае, але перад смерцю кажа:

Раз’юшаны Прайс аглушае Юрыя ў склепе і прымушае таго ўсё расказаць.

Зіма 1996 года. Юрый сядзіць у машыне з Макаравым. Тады яны былі найбліжэйшымі сябрамі. У машыну заскоквае Захаеў, заціскаючы рану на месцы адстрэленай тады яшчэ лейтэнантам Прайсам левай рукі (пасля стрэлу Прайса ў місіі «Забіць адным стрэлам» з «Call of Duty 4: Modern Warfare»). УАЗ спешна пакідае месца дзеяння.

23 чэрвеня 2011 года. Макараў паказвае Юрыю выбух ядзернай бомбы ў сталіцы на Блізкім Усходзе, з-за якога загінуў пратаганіст з першай гульні падсерыі сяржант Пол Джэксан і яшчэ 30 000 марпехаў і кажа: «Юры… Гэта — толькі пачатак».