Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч () — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст БССР (1931)Першы, хто атрымаў гэта званне..
Біяграфія
Нарадзіўся 20 кастрычніка (1 лістапада) 1895 года ў в. Крыловічы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).
З 1915 года ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 года працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934).
Памёр 23 кастрычніка 1937 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Літаратура
Есакоў А. Уладзімір Крыловіч. — Mн., 1956.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)