Гісторыя Аўстрыі.

Старажытнасць

Рым забраў землі сучаснай Аўстрыі ў кельцкіх плямёнаў каля 15 д.н.э.

Сярэднявечча Землі ўвайшлі ў склад імперыі Карла Вялікага каля 788. Землі перайшлі пад уладу Габсбургаў каля 1300.

Новы час Дамінуючая пазіцыя Аўстрыі на германскіх землях была падбіта ў 18 ст. — пач. 19 ст. (гл. Венскі кангрэс 1815). Палітычнае значэнне Аўстрыі радыкальна зменшылася ў сяр. 19 ст., асабліва пасля 1866 (гл. Аўстра-пруская вайна 1866).

Аўстра-Венгрыя У 1867 дзяржаўным ладам стала «імперыя двух народаў» — Аўстра-Венгерская імперыя.

Першая сусветная вайна У 1-й сусв. вайне Аўстра-Венгрыя фактычна была непасрэдным ініцыятарам вайны, выступіла на баку Цэнтральных краін.

Найноўшы час У 1918, пасля паразы ў вайне і распаду імперыі, Аўстрыя аформілася як рэспубліка, у межах, якія існуюць і на пач. 21 ст.

Аншлюс і акупацыя Аўстрыя была далучана да Германіі як неад’емная частка ("Аншлюс"; 13.3.1938). Такім чынам, тэрыторыя Аўстрыі пасля 1945 трапіла пад акупацыю саюзных дзяржаў.

Сучаснасць У 1955 годзе была цалкам адноўлена незалежнасць, абвешчаны нейтралітэт.

1 студзеня 1995 года Аўстрыя ўвайшла ў Еўрапейскі Саюз.

На парламенцкіх выбарах у кастрычніку 1999 года з невялікім адрывам ад сапернікаў перамагла Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА). Прэзідэнт Т. Клестыль даручыў фарміраванне ўрада лідару сацыял-дэмакратаў Віктару Клімэ, і той распачаў перамовы з Аўстрыйскай народнай партыя (АНП) пра ўзнаўленне «вялікай кааліцыі». Аднак яны праваліліся з-за спрэчак пра кандыдата на пасаду міністра фінансаў і з-за патрабаванняў АНП аб тым, каб прафсаюзы таксама падпісалі кааліцыйнае пагадненне, якое прадугледжвала правядзенне пенсійнай рэформы. У пачатку 2000 г. у выніку нефармальных кансультацый АНП і Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) дамовіліся аб сфарміраванні кааліцыі без сацыял-дэмакратаў.

На парламенцкіх выбарах у верасні 2013 года сацыял-дэмакраты і кансерватары атрымалі большасць мандатаў у парламенце. Аднак абедзве партыі згубілі ў папулярнасці.

Гл. таксама Габсбургі Габсбургская манархія Аўстрыйская імперыя Каланіяльная экспансія Аўстрыйскай імперыі Аўстра-Венгрыя Аўстрыя ў Еўрасаюзе