Homoeosoma nebulella — матылёк сямейства агнёвак.
Апісанне Размах крылаў 20-27 мм. Вусень шэры, з жоўта-бурай галавой, трыма падоўжнымі палосамі на спінным баку і чорнымі дыхальцамі. Даўжыня цела складае 15-16 мм. Кармавыя расліны вусеняў: Cirsium vulgare, Jacobaea vulgaris, Tanacetum vulgare і Leucanthemum vulgare.
Распаўсюджанне Від распаўсюджаны ў Еўропе і заходняй частцы Азіі.
Размнажэнне Вылет пачынаецца раннім летам (моцна расцягнуты), актыўныя ў прыцемках. Яйцы адкладаюць па адным на суквецці астравых, у тым ліку . Вусені зімуюць у апошнім узросце, акукліванне вясной. На сланечніку вусені першых двух узростаў сілкуюцца пылком, кветкамі, а пачынаючы з 3-га ўзросту — ядрамі сямянак, бакамі абгорткі і мякаццю донца кошыкаў, якія пры дажджавым надвор’і загніваюць.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Агнёўкі