Го́мель () — горад абласнога падпарадкавання на паўднёвым усходзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці і Гомельскага раёна. Ядро гомельскай агламерацыі. За 301 км ад Мінска, 609 км ад Гродна, 222 км ад Кіева. Размешчаны недалёка ад мяжы з Украінай. Другі паводле колькасці насельніцтва горад краіны.
Назва
Эвалюцыя форм Найбольш старажытнай версіяй назвы лічыцца «Гомій», хаця ў абедзвюх першых вядомых летапісных згадках Гомеля яго назва не падавалася ў пачатковай форме: «около Гомия» (1142), «в Гомью», «до Гомьа» (1158). Іншых пісьмовых згадак Гомеля невядома аж да канца XIV ст., калі ён патрапіў у так званы «Спіс гарадоў рускіх» акурат як «Гомій» («Гомий»). Канцом XV ст. датуюцца дакументы, што фіксуюць форму «Гомей» (або «Гомеи»)Языком документов [падборка гістарычных крыніц па гісторыі Гомеля] // Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 181—184., якая ў XVI ст. робіцца асноўнайТемушев, В. Н. Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе / В. Н. Темушев. — Москва : Квадрига, 2009. — С. 7..
Пачатак выкарыстання формы «Гомель» прасачыць праблематычна з прычыны спецыфікі публікацыі некаторых гістарычных крыніц. Апублікаваная ў так званым «Зборніку Муханава» (1858) грамата вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка 1499 года ўжывае менавіта форму «Гомель», што фоне іншых дакументальных сведчанняў той эпохі выглядае анахранізмам і можа тлумачыцца «мадэрнізацыяй» з боку публікатараЯзыком документов [падборка гістарычных крыніц па гісторыі Гомеля] // Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 184—185.. «Рэестр рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» 1560 года (публікацыі 1853 і 1886), не ўжывае пачатковай формы, паслядоўны ва ўжыванні вытворных форм узору «Гомельскій», якія нібыта выводзяцца ад назвы «Гомель»Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. — Санкт-Петербург : В тип. Э. Праца, 1853. — Т. 5. — С. 37—67.Акты, издаваемые Комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в Вильне : Акты Главного литовского трибунала. — Вильна : Тип. А. Г. Сыркина, 1886. — Т. 13 — С. 343—377.. Аднак гісторыя гэтага дакумента настолькі спецыфічная, што немагчыма адназначна сцвярджаць, ці ўжываліся такія ж формы ў страчаным арыгінале — нам вядомы актуалізаваны ў 1752 годзе «экстракт» (вынятак), які быў зроблены ў 1640 годзе з транслітарацыяй арыгінальнага кірылічнага старабеларускага лацініцай, тады як публікатары XIX ст. зрабілі зваротную транслітарацыю ў кірыліцуТемушев, В. Н. Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе / В. Н. Темушев. — Москва : Квадрига, 2009. — С. 15—18.. Нельга выключаць, што на нейкім этапе згаданых відазмяненняў маглі адбыцца скажэнні пачатковага дакумента. Паказальна, што ў прывілеі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста аб наданні Гомелю герба (той самы 1560) выкарыстоўвалася вытворная форма «Гомеиского» («мещане места Гомеиского»)Lietuvos Metrika = Lithuanian Metrica = Литовская Метрика. Kn. 37 (1552—1561) / Parengė D. Baronus. — Vilnius : Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2011. — С. 341..
У гістарычных крыніцах зафіксаваныя іншыя версіі назвы: Гомь, Гом’е, Гом’іВиноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. — Гомель: КИПУП «Сож», 2005. — С. 6.. На многіх еўрапейскіх картах XVII — пачатку XX стст. назва горада перадавалася лацініцай як Homel. Краязнавец Л. А. Вінаградаў (1900) меркаваў, што менавіта пад уплывам лацінкавага напісання паступова і пашырылася форма «Гомель» кірыліцай. Пры адсутнасці грунтоўных даследаванняў на гэты конт падобнае меркаванне ўспрымаецца і сёння як праўдападобнае. Між тым этнограф З. Ф. Радчанка (1888) сцвярджала, што форма «Гомей» бытавала сярод насельніцтва Гомельскага павета нават у канцы XIX ст.Радченко, Зинаида Федоровна. Гомельские народные песни (белорусские и малорусские) : с приложением 83 местных пословиц / записаны в Дятловиц. волости Гомел. уезда Могилев. губ. Зинаидой Радченко; [предисл. ред. : Ф. Истомин]. — СПб. : Тип. В. Безобразова и К°, 1888. — С. III.
Паходжанне На думку В. Жучкевіча, найбольш імаверна, што назва Гомеля пайшла ад славянскага тэрміна гоміла (гомала) «магіла, узгорак», што пацвярджае тапаграфічны аналіз мясцовасціВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 76..
На думку Я. Паспелава, у аснове назвы бачаць старажытнаславянскае гом «узгорак, пагорак»Е. М. Поспелов. Географические названия мира. Топонимический словарь. Москва, 2002. С. 120..
На думку У. Ніканава, назва горада можа мець сувязь са славянскай асновай, якая адлюстраваная ў славенскім hom, верхнелужыцкім homila «узгорак»В. А. Никонов. Краткий топонимический словарь. Москва, 1966. С. 106..
На думку С. Роспанада, назва Гомій паходзіць ад рускага гом, гомь «шум, гучны смех»С. Роспонд. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. Москва, 1972. С. 73..
На думку Я. Рапановіча, назва Гомель можа паходзіць ад уласнага імя чалавека Гом (Гомьj > Гомль > Гомель). Аднак магчымае паходжанне яе і ад старога геаграфічнага тэрміна гамэл — участак цвёрдай, сухой зямлі. Так у сярэднебеларускіх гаворках Пасожжа існуе слова гамэлак — камяк цвёрдай зямлі на ралліЯ. Н. Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мінск, 1986. С. 5..
На думку В. Лучыка, аналагамі назвы Гомель з’яўляюцца украінскія назвы Гомільша (Гомольша) (прыток Северскага Данца), Гомільша (сяло ў Харкаўскай вобласці), Комоле (урочышча на Сумшчыне), Гомоля, Гомул (горы на Івана-Франкоўшчыне). Гэтыя назвы ён звязвае з праславянскім *komolъ «бязрогі, тупы, зрэзаны», усходнеславянскім komeljь «тоўсты канец калоды, пацурбалак», праславяскім *gomola «камлыга, камяк» і да т. п.В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 160..
Магчыма, назва паходзіць ад ручая Гамяюк. Корань «гом» інтэрпрэтуецца як праславянскі са значэннем «узвышша на ярам, нізінай», а суфікс «-юк» як «сцёрты» або старажытны інтэрнацыянальны геаграфічны тэрмін са значэннем «вада», «рака»Гомель: Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 191.Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 65..
У 1649 годзе засведчаны варыянт назвы ручая «Гаме́йка», Homéjka («od Homejki», «w Homejku»1649, липня 10. — Під Гомелем. — Конфесати чотирьох полонених повстанців, в тому числі і фрагмент конфесати військового писаря // Мицик, Ю. Albaruthenica / о. Юрій Мицик. — Київ : Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. — С. 176.Документы об освободительной войне украинского народа. 1648—1654 гг. / Ин-т истории Акад. наук УССР. Архивное упр. при Совете Министров УССР. — Киев : Наукова думка, 1965. — С. 520.).
Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, назва Гомеля ўзнікла, калі плытагоны выкрыквалі «Го! Мель!», бо на Сажы было намыта шмат пяскуЛегенды і паданні. Мінск, 1983. № 356. С. 269..
Герб
21 сакавіка 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў гораду «печать местьскую з гербом Крыжа».
Сучасны герб зацверджаны рашэннем Гомельскага гарвыканкама ад 16 ліпеня 1997 года -- "французскі шчыт" з блакітным полем і выявай залатой рысі.
Гісторыя
Старажытнасць Дакладная дата заснавання Гомеля невядома. Горад узнік у канцы І тыс. н.э. на землях радзімічаў, у сутоках ракі Сож і ручая Гомій (Гамяюк). Дзядзінец старажытнага Гомеля размяшчаўся на мысе паміж правым берагам ракі і левым берагам ручая.
Археалагічнымі раскопкамі і даследаваннямі, праведзенымі ў 1926 І. Юшчанкам, у 1975 М. Ткачовым, у 1986—1992 А. Макушнікавым, выяўлены матэрыялы эпохі неаліту і бронзавага веку, мілаградскай, зарубінецкай, калочынскай культур, рэчы X—XIII ст.
Самыя старажытныя гарадскія ўмацаванні датуюцца IX—XI ст. Першапачаткова частку мысавай тэрасы плошчай каля 1 га ахоўваў глыбокі роў. У XI—XII ст. дзядзінец з боку Сажа ўмацаваны абарончым земляным валам і драўляным частаколам. Надвальныя драўляныя канструкцыі ў XIII ст. згарэлі. У XII ст. плошча дзядзінца каля 1,4 га, на ім вялося каменнае будаўніцтва.
З поўначы і захаду да дзядзінца прымыкаў умацаваны ровам вакольны горад, які размяшчаўся паміж ярамі Гаміюк і Кіеўскі спуск; у X ст. яго плошча 3—8 га, у XI—XIII ст. больш за 12 га.
За вакольным горадам развіваліся пасады. У XII—XIII ст. агульная плошча горада не менш за 40 га. Насельніцтва жыло ў наземных і заглыбленых у зямлю пабудовах зрубнай і слупавой канструкцыі, займалася рамёствамі, гандлем, промысламі, земляробствам, жывёлагадоўляй. Верагодна, з XII ст. развіваліся апрацоўка бурштыну, паліванай керамікі.
Першая пісьмовая згадка пра Гомель датуюцца 1142 годам, калі ён уваходзіў у Чарнігаўскае княства. У 1157 быў далучаны да Смаленскага княства, з 1161 зноў уладанне чарнігаўскіх Ольгавічаў.
Напэўна ў 1239—1240 гадах Гомель быў разбураны і спалены мангола-татарскімі заваёўнікамі. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. Наяўнасць у слаях абарончага вала крэпасці тыповых манголата-тарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны дашчэнту.
У Вялікім Княстве Літоўскім Каля 1335 года Гомель увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 14 ст. згадваецца сярод кіеўскіх гарадоў у «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх». У 14—18 ст. існаваў Гомельскі замак. У 1446 годзе быў нададзены вялікім князем Казімірам Ягелончыкам уцекачам з Масквы Васілю Яраславічу Бароўскаму, потым князю Івану Мажайскаму. У 1500 годзе сын апошняга — Сімяон зноў вярнуўся ў Маскву, што стала падставай для актыўных ваенных дзеянняў паміж дзяржавамі. Заняты маскоўскімі войскамі, вызвалены войскамі ВКЛ 17 ліпеня 1535, цэнтр Гомельскага староства. Пасля заключэння міру (1537) Гомель застаўся ў ВКЛ, у горадзе пабудаваны новы моцны дубовы замак, абнесены драўлянай сцяной і ровам з пад’ёмнымі мастамі. 21 сакавіка 1562 года атрымаў магдэбургскае права і пячатку з выявай крыжа. Рэканструкцыя тагачаснага герба Гомеля ўяўляе сабой у чырвоным полі сярэбраны кавалерскі крыж. . На італьянскай карце Азіі, надрукаванай (1565) Дж. Гастыльды горад называецца Homia, на карце Еўропы галандца П. Планцыя (Амстэрдам, 1594) — Homei. З 1565 у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Гомель — , найстаражытнейшая вядомая па пісьмовых крыніцах праваслаўная царква (15 ст.) асвечана ў імя Міколы Цудатворца.
Падчас паўстання С. Налівайкі (1595) Гомель быў захоплены паўстанцамі і спалены. Падчас войнаў 1648—1667 гадоў моцна пацярпеў, некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. У Паўночную вайну 1700—1721 у Гомелі размяшчаліся расійскія войскі пад камандаваннем А. Д. Меншыкава (1706), пасля перамогі ў бітве пры Лясной (1708) яны праходзілі праз горад і . У першай чвэрці 18 ст. у горадзе быў пабудаваны першы касцёл.
У Расійскай імперыі