Алеша́ндры Радры́гіс (; нар. ) — бразільскі пісьменнік.

Біяграфія Навучаўся ў федэральным універсітэце Рыу-Гранды-ду-Сул (Universidade Federal do Rio Grande do Sul), мае ступень магістра міжнародных адносін. На працягу 10 гадоў працаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыа-дэ-Жанэйра і муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколлі Рыа) — двух найбольш крымінагенных рэгіёнаў Бразіліі. З 1997 года жыве ў Порту-Алегры.

Творчасць У 2002—2005 гадах вёў калонку ў газеце Popular, дзе публікаваў свае апавяданні. Пазней публікаваў свае творы, агляды, артыкулы і эсэ ў розных выданнях. З 2004 года вёў блог пад назвай «Стаматалагічны кабінет» (www.gabinetedentario.org).

Адносіць сваю творчасць да плыні фантастычнага рэалізму.

Пераклады твораў А. Радрыгіса на рускую мову выходзілі толькі ў Беларусі — 11 апавяданняў у перакладзе Т. Шарупіч («Всемирная литература» № 4, 2006).

Беларускія пераклады Паасобныя творы перакладзены К. Мазурэнка («Паміж» № 5, 2006). «Падарунак на Каляды» / Перакл. Н. Гвоздзевай (2014)Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі Алешандры Радрыгеш на «Прайдзісвет»

Катэгорыя:Пісьменнікі Бразіліі