Руслан Ігаравіч Белагорцаў (, — ) — беларускі архітэктарБелогорцев, Руслан Игоревич (архитектор ; 1945—2005).
Біяграфія Нарадзіўся ў Новасібірску. Бацька — архітэктар Ігар Белагорцаў, а маці — выкладчык па спецыяльнасці інжынер-сантэхнікРуслан Игоревич Белогорцев: «…Видеть в городе живой растущий организм». Скончыў БПІ ў 1969 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным спецыялістам па архітэктуры, загадчыкам аддзела планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце БелНДІдзіпрасельбудаРуслан Игоревич Белогорцев. У 1978—2005 гадах выкладаў у архітэктурным факультэце БПІ. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы вёсак Мінскай вобласці.
З 1986 года інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1989 года намеснік старшыні Дзяржбуда БССР. З 1994 года намеснік старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінскага гарвыканкама, з 1997 г — Галоўны саветнік упраўлення будаўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2004 годзе быў прызначаны галоўным архітэктарам Мінска — старшынёй Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. З 1986 года — сакратар праўлення Саюза архітэктараў БССР. Член КПСС з 1981 года. Пражываў у г. Мінску.
Архітэктурная творчасць Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы сельскіх пасёлкаў — Натальеўск Чэрвеньскага (1971—1973), Крупіца Мінскага (1972—1982, з В. Н. Емяльянавым), Агарэвічы Ганцавіцкага (1972—1982), Ваверка Лідскага (1973—1980), Лошніца Барысаўскага (1973−1980), Доры Валожынскага раёна (1985—1986, у сааўтарстве).
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па архітэктуры вёскі, планіроўцы і забудове сельскіх населеных месцаў.
Узнагароды Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999). Узнагароджаны сярэбраным (1982), бронзавым (1980) медалямі ВДНГ СССР, дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1982).
Літаратура Минская область : энциклопедия. Т. 1. — Минск, 2007.
Спасылкі Руслан Игоревич Белогорцев: «…Видеть в городе живой растущий организм»
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя