Яўген Львовіч Заслаўскі (, , Херсонская губерня — , ) — савецкі і беларускі архітэктар. Адзін з аўтараў генеральнага плана Мінска 1964 года. Кандыдат архітэктуры (1961). Прафесар архітэктуры БНТУ. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980).

Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў Александрыі Херсонскай губерні ў яўрэйскай сям’і.

У 1941 годзе мабілізаваны, служыў у Маскоўскай і Прыволжскай ваеннабудаўнічых акругах. У 1945 годзе дэмабілізаваны, працягнуў вучобу ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, які ў 1949 годзе скончыў з адзнакайЕвгений Львович Заславский: Прожить жизнь как надо.

З 1949 года прызначаны старэйшым архітэктарам, затым — начальнікам аддзела планавання і забудовы Мінска ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.

З 1953 года стаў кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання Мінгарпраекта. У 1960—1980 гадах — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. У далейшым ён стаў яго прафесарам. У 1962 годзе ён быў прызначаны першым намеснікам галоўнага архітэктара Мінска. З 1972 года — галоўны архітэктар Мінгарпраекта.

З 1973 года — галоўны архітэктар майстэрні раённай планіроўкі Мінскага філіяла ЦНДІП горадабудаўніцтва. З 1978 года — кіраўнік аддзела цэнтраў гарадоў навуковага аддзялення БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года. Член КПСС з 1942 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 6 ліпеня 2007 года ў Мінску.

Сям’я Жонка Заслаўскага — Вольга Барысаўна Ладыгіна (1922—2008) — карэнная мінчанка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, выпускніца Маскоўскага архітэктурнага інстытута, заслужаны архітэктар Беларусі.

Працы

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Кіраўскі мост цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску (1952), будынак Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (1956), жылыя дамы па вуліцы Казлова (1958), ПДП жылога раёна Чыжоўка (1964), генпланы (1965, 1974), ТЭА генплана (1983) і ПДП забудовы цэнтра (1973) Мінска, схемы фарміравання гарадскіх і сельскіх населеных месцаў БССР на 2000 г. (1975, 1982) і раённай планіроўкі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці (1977).

Аўтар навуковых прац, у тым ліку кніг: «Грамадскія цэнтры раённых населеных месцаў БССР» (Масква, 1963), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987).

Узнагароды грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1969), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1970, 1980), медалі, Заслужаны архітэктар БССР (1980)Почётные звания // Беларускі саюз архітэктараў.

Літаратура Кузик. Б. М., Білошапка. В. В. Кіровоградщина: Історія та сучасність центру України. 2 том. — Дніпропетровськ: Арт-Прес, 2005. ISBN 966-348-021-1

Спасылкі Інфармацыя на сайце «Советская архітэктура» Будаўнікі Мінска жылі ў фае Опернага тэатра. «Советская Белоруссия» № 175 (23319). 17 верасня 2009 г.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС