Мадзіба Кейта (; — ) — афрыканскі і французскі палітычны дзеяч, лідар малійскага нацыянальна-вызвольнага руху. Першы прэзідэнт і кіраўнік урада Малі (1960—1968). Заснавальнік партыі Суданскі саюз — Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне і яе першы генеральны сакратар (1947—1968). Адзін з найбуйнейшых тэарэтыкаў афрыканскага сацыялізму.
У перыяд каланіяльнай залежнасці Малі ад Францыі займаў таксама пасады ў французскім урадзе.
Скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту, памёр у зняволенні.
Катэгорыя:Прэзідэнты Малі