Андрэй Місюк (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў казахстанскім клубе «Атырау».
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, выступаў за «Нёман-2» у Другой лізе, а ў 2001 годзе далучыўся да слонімскага «Камунальніка». У 2005—2010 гадах выступаў у Вышэйшай лізе за «Дарыду», «Гомель» і «Белшыну». У сезоне 2011 гуляў у Першай лізе за мінскі «Партызан» і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але клуб спыніў існаванне, а Місюк далучыўся да «Гарадзеі».
У сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь». У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубамКротов, Тишкевич, Папуш и Мисюк продлили контракты с "Ислочью". У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у аснове на пазіцыі правага паўабаронцы, але потым страціў месца ў складзе.
Клубная кар’ера У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыПолузащитник «Ислочи» Мисюк завершил карьеру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»«Еще вчера играл с ребятами в чемпионате, а сейчас придется их тренировать». Знакомимся с новым тренером «Ислочи», дзе на працягу чатырох гадоў дапамагаў Віталю Жукоўскаму.
У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі BОмельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В", у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі AВ Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А".
У студзені 2021 года ўслед за Жукоўскім далучыўся да трэнерскага штабу барысаўскага БАТЭФутбол. Лисовский, Володько, Плют, Мисюк, Милютин, Дрозд и Кравченко вошли в штаб Виталия Жуковского в БАТЭ . У снежні 2021 года разам з Жукоўскім пакінуў БАТЭОфициально: Виталий Жуковский покинул БАТЭ.
У жніўні 2022 года вярнуўся ў «Іслач» трэнерам юнацкай каманды (2008 года нараджэння)Андрей Мисюк снова тренер "Ислочи", аднак хутка ў якасці трэнера па фізпадрыхтоўцы ўвайшоў у штаб Віталя Жукоўскага, прызначанага галоўным трэнерам казахстанскага «Атырау»Футбол. Виталий Жуковский официально возглавил "Атырау".
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1997 Д3 Нёман-2 13 0 1998 Д3 Нёман-2 21 0 1999 Д3 Нёман-2 18 0 2001 Д2 Камунальнік 24 6 2002 Д2 Камунальнік 24 4 2003 Д2 Камунальнік 24 3 2004 Д2 Камунальнік 28 9 2005 Д1 Дарыда 21 2 2006 Д1 Дарыда 24 1 2007 Д1 Дарыда 26 5 2008 Д1 Гомель 29 3 2009 Д1 Гомель 25 1 2010 Д1 Белшына 20 0 2011 Д2 Партызан 27 2 2012 Д2 Гарадзея 23 2 2013 Д2 Гарадзея 18 2 2014 Д2 Іслач 30 8 2015 Д2 Іслач 28 8 2016 Д1 Іслач 18 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-2 Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта