Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Забалоцце Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1907 годзе з дрэва, у 1990-я гады абкладзена цэглай.

Архітэктура Помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі псеўдарускага стылю. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца рытмічнай і ярусна нарастаючай кампаноўкай 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды з бакавой нізкай рызніцай, а таксама іх двухсхільных паўвальмавых дахаў, ствараючых па фронце трапецападобныя франтоны. У ярусную кампазіцыю ўключаны двухслуповы ганак галоўнага ўвахода пад двухсхільным дахам. Цэнтр даху асноўнага зруба завершаны стылізаванай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады па восях сіметрыі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Забалоцце (Забалоцкі сельсавет) Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:1907 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі