«Вільгельм Густлаф» (), пасажырскі лайнер. Хадзіў пад флагамі германскай арганізацыі «Сіла праз радасць» і ваенна-марскога флоту Германіі. Спушчаны на ваду ў 1937. Загінуў 30 студзеня 1945 каля берагоў Памераніі (55°7,5' пн. ш. 17°42' у.д.).
Водазмяшчэнне 25484 брута-рэгістравых тонаў.
Гісторыя У 1937—1939 належаў арганізацыі «Сіла праз радасць», хадзіў у круізныя рэйсы ў Атлантычным акіяне, Паўночным і Міжземным морах. У маі 1939, разам з пяццю іншымі караблямі, вывез з Іспаніі войскі легіёну «Кондар». У Гамбургу разам з цяжкікі крэйсерамі «Адмірал граф Шпее» і «Адмірал Шэер», прыймаў парад ветразнікаў. З 22.9.1939 у складзе ваеннага флоту Германіі ў якасці шпітальнага карабля. Перамаляваны цалкам у белы колер, з зялёнай падоўжнай палосай і вялікімі чырвонымі крыжамі на палубе і бартах. Першымі параненымі на борце, у час стаянкі ў Данцыг-Нойфарвасэр, сталіся 685 польскіх ваеннапалонных. У маі — 2.7.1940 у Осла ў якасці шпітальнага карабля. 2.7.1940 выйшаў з Осла на Штэцін з 563 параненымі. Летам 1940 удзельнічаў у падрыхтоўцы высадкі ў Брытаніі. 20.10.1940 выйшаў у рэйс на Осла, вярнуўся ў Швінемюндэ з 414 параненымі. У хуткім часе ператвораны ў казарму марской пяхоты (?), наступныя чатыры гады стаяў у Готэнхафене. Перафарбаваны ў засцерагальны шэры колер. У студзені 1945, разам з іншымі караблямі, удзельнічаў у эвакуацыі нямецкіх бежанцаў з Усходняй Прусіі і Прыбалтыкі. 30.1.1945 патоплены у Балтыйскім моры каля берагоў Памераніі савецкай ПЛ С-13. Больш за 9300 ахвяр — найбольшая ў гісторыі страта чалавечага жыцця на моры з адным караблём.
Гл. таксама: С-13.
Катэгорыя:Судны Германіі