Віслаплоднік ( ад  — падвешваць і  — плод), або двухсямянка — плод сасудзістых раслін, відазмененая каробачка (схізакарпій). Характэрны для раслін сямейства сельдэрэевых і некаторых араліевых. Складаецца з двух аднанасенных сухіх паўплодзікаў (мерыкарпіяў), якія не раскрываюцца. Развіваецца з двухгнездавой завязі, спелы распадаецца падоўжна на 2 палавінкі (адпавядаюць двум пладалісцікам завязі), якія вісяць на расшчэпленым напалам стрыжаньку (карпафоры), што прадаўжаецца ў пладаножку.

Літаратура

Вислоплодник // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. — С. 608. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Катэгорыя:Плод