Асне́жыцы. Сустракаецца таксама варыянт Асне́жычы (, ) — аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км ад Пінска.

Гісторыя

XVI ст. — вёска ў складзе маёнтка Даўгердзішкі, належаў Завішы, што адзначана ў прывілеі каралевы Боны ад 1524 г. 1557 г. — Аснежыцы пераходзяць ад Крыштафа і Яна Завішы да Макара Марціновіча. 1592 г. — вёскай валодае Ежы Карэнгі. XVII — канец XVIII ст. — вёскай валодаюць пінскія езуіты, потым перайшла да гродскага суддзі Адама Скірмунта, які атрымаў яе па прывілеі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. XIX ст. — вёску складалі два паселішчы (у адным з іх 36 двароў, у другім — 16). Пачатак XX ст. — дзейнічала народнае вучылішча, ператворанае ў міжваенны перыяд у трохкласную пачатковую школу. 3 чэрвеня 1957 г. — створаны Аснежыцкі сельсавет З 1970-х гг. — вёска забудоўваецца паводле праекта БелНДІдзіпрасельбуд (архітэктар Н. Нядзелька, інжынер В. Хандохін), фарміруецца архітэктурнае аблічча пасёлка гарадскога тыпу. 1998 г. — у вёсцы налічвалася 375 гаспадарак, 1185 жыхароў. 29 лютага 2008 г. — вёска Аснежыцы ператворана ў аграгарадокРешение Пинского районного Совета депутатов от 29.02.2008 N 11-01 «О преобразовании сельских населенных пунктов Пинского района в агрогородки». 29 снежня 2010 г. — да аграгарадка далучаны пасёлак ДружныРешение Пинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2010 г. № 05-10 Об упразднении сельского населенного пункта Дружный .

Адукацыя Працуе сярэдняя школа і яслі-сад.

Славутасці

Бюст У. А. Ралько (1981) — Капліца-калона Святога Яна Хрысціцеля (1775). Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна

Страчаная спадчына Людміла Мікалаеўна Журбіла (1934—2019) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна Кацярына Парфір’еўна Ляснічая (1933—2022) — Герой Сацыялістычнай Працы Любоў Ціханаўна Мазоль (1923—2007) — Герой Сацыялістычнай Працы

Спасылкі

Катэгорыя:Аснежыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна