Во́шкаты (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Мархлеўскага, працавала кузня. Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вялешынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 28 двароў, каля 140 жыхароў 1926 год — 9 двароў, 181 жыхар 1997 год — 46 двароў, 88 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капыльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна