Бярэ́зінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Беразіно.

Геаграфія Бярэзінскі раён знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвеньскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Уса, Клява, Уша. Іншыя рэкі: Беліца, Жалінка, Кострычка.

Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Арэшкавіцкі, Багушэвіцкі, Белічанскі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Валоўніцкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Дулебскі, Капланецкі, Мачаскі, Машчаніцкі, Неганіцкі, Пагосцкі, Перавозскі. 21 жніўня 1925 года Валоўніцкі сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Арэшкавіцкі, Дулебскі, Перавозскі сельсаветы, Белічанскі сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі, Машчаніцкі — ва Ушанскі, Неганіцкі — у Паплаўскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі сельсаветы перададзены Чэрвеньскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Бярэзінскі раён утвораны зноў у тым жа складзе, што перад скасаваннем. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Беразіно і Бярэзінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 21 снежня 2007 года скасаваны Брадзецкі, Высакагорскі, Каменнаборскі, Ляжынскі і Якшыцкі сельсаветы, 28 мая 2013 года — Мачаскі, Сялібскі і Ушанскі сельсаветыРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва Насельніцтва налічвае каля 23,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 11,4 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:

1992 — 35,6 тыс. 2009 — 25,0 тыс. 2019 — 23,2 тыс.

Усяго налічваецца 219 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты — вёскі Прудок, Бер’е і Карбаўское — знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.

Транспарт Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.

Старшыні райвыканкама

2009 — 2015 — Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец; Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў; 21 снежня 2020 — сакавік 2024 — Дзяніс Ігаравіч Дзішук; з 11 сакавіка 2024 — Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі.

Славутасці

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1796) ў в. Масляны касцёл (XIX ст.) у в. Багушэвічы сядзіба (XIX ст.) ў в. Муравана сядзіба Патоцкіх (XIX ст.) у г. Беразіно хвоя дыяметрам 2,5 м, знаходзіцца за 2 км ад упадзення р. Уша ў р. Бярэзіну (правы бераг).

Вядомыя асобы Міхась Скрыпка — беларускі пісьменнік-сатырык. Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш Пётр Паўлавіч Ванкевіч Сяргей Ільіч Аўсіевіч (1925, в. Ягадка —) — Герой Сацыялістычнай Працы Янка Туміловіч (1905, в. Сяліба — 1938) — беларускі паэт Якуб Ермаловіч (1910, в. Вяшэўка — 1987) — беларускі празаік Іван Мікалаевіч Белічонак (1934, в. Асмолаўка) — Герой Сацыялістычнай Працы Рыгор Васілевіч Бельскі (1929, в. Цярэсіна) Уладзіслаў Уладзіміравіч Арцёмаў (1954, в. Лысуха) — паэт Мікола Равенскі (1886, маёнтак Капланцы — 1953) — кампазітар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» Мікола Прашковіч (1932, в. Гарадзішча — 1983) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык Валянцін Ваньковіч (1800, маёнтак (цяпер вёска) Калюжыцы — 1842) — мастак рамантычнага кірунку

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове) Бярэзінскі раён на сайце Мінскага аблвыканкаму (на рускай мове) Мапы і агульныя звесткі на emaps-online Выдатныя мясціны на партале globustut.by (на рускай мове) Фотаздымкі на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1965 годзе