Цы́бары (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Ліды, 90 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны, на ўсход ад вёскі лясны масіў. Побач праходзіць шаша Мінск—Гродна.

Назва Паводле У. Даля, цыбар — тое ж самае, што й цэбарВ. И. Даль. Толковый словарь живого великорусского языка. Ч. 4. Москва, 1866. С. 523.. На думку М. Бірылы, ад слова цэбар паходзіць прозвішча Цыбранкоў ([э]>[ы])М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 441..

Ёсць нямецкае прозвішча ZieberZieber // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.

Гісторыя У 1568 годзе Цыбор’е знаходзілася ў ВКЛ, у складзе дзяржаўнага маёнтка Ліда. На пачатку XVIII ст. маёнтак Цыбары дзяржаўная ўласнасць.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак і вёску Цыбары шамбеляна каралеўскага Кастравіцкага, у складзе лідскай парафііpawet.net.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска ў Лідскім таварыстве дзяржаўных сялян, належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, налічвалася 25 душ мужчынскага полу.

З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Насельніцтва 1897 год — 190 жыхароў, 26 двароў. 1909 год — 224 жыхары, 14 двароў, 37 сямей. 1921 год — 189 жыхароў, 38 двароў. 1940 год — 258 жыхароў, 61 двор. 1960 год — 208 жыхароў. 1992 год — 85 жыхароў, 43 гаспадаркі. 2004 год — 70 жыхароў. 2009 год — 62 жыхары. 2012 год — 48 жыхароў, 36 гаспадарак. 2015 год — 49 жыхароў, 27 гаспадарак. 2019 год — 47 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна