Дзяржаўны геральдычны рэгістр Расійскай Федэрацыі — спіс апісанняў і выяў сімвалаў, якія атрымалі афіцыйнае зацвярджэнне ў Расійскай Федэрацыі, створаны «у мэтах сістэматызацыі і ўпарадкавання выкарыстання афіцыйных знакаў і адметных знакаў». Вядзенне рэгістра ўскладзена на Геральдычны савет пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Створаны ў 1996 годзе.
Паводле Палажэння аб геральдычным рэгістры ў яго ўносяцца: афіцыйныя знакі Расійскай Федэрацыі і суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (сцягі, гербы); афіцыйныя знакі федэральных органаў дзяржаўнай улады і органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (сцягі, гербы, эмблемы); афіцыйныя знакі органаў мясцовага самакіравання і іншых муніцыпальных утваронняў (сцягі, гербы, эмблемы); знакі адрознення, узнагароды федэральных органаў выканаўчай улады і органаў выканаўчай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
Гл. таксама
Георгій Вадзімавіч Вілінбахаў
Катэгорыя:Геральдыка Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Расіі