Хвасце́ц (), хвастцовая косць () — ніжні аддзел пазваночніка чалавека, які складаецца з трох-пяці зрослых рудыментарных пазванкоў.

Функцыя Хвасцец з'яўляецца ў чалавека і іншых бясхвостых прыматаў, пачынаючы з нахалапітэка (міяцэнавы гамінід)Masato (2004), Acquisition of bipedalism, уяўляючы сабой рудыментарны хвостSaladin (2003), p 268. Нягледзячы на рудыментарны характар, хвасцец мае даволі важнае функцыянальнае значэннеFoye (2008), eMedicineВопросы травматологу и ортопеду: операция по удалению копчика.

Пярэднія аддзелы хвасца служаць для прымацавання мышцаў і звязкаў, якія ўдзельнічаюць у функцыянаванні органаў мочапалавой сістэмы і дыстальных аддзелаў тоўстага кішэчніка (хвастцовая, падуздышна-хвастцовая і лабкова-хвастцовая мышцы, што фарміруюць мышцу, якая падымае задні праход, а таксама заднепраходна-хвастцова звязка). Таксама да хвасца прымацоўваецца частка мышачных пучкоў вялікай ягадзічнай мышцы, якая з'яўляецца магутным разгінальнікам сцягна.

Апроч гэтага, хвасцец мае ролю ў размеркаванні фізічнай нагрузкі на анатамічныя структуры таза, служачы важным пунктам апоры — пры нахіле чалавека, які сядзіць, уперад пунктамі апоры з'яўляюцца сядалішчныя шышкі і ніжнія галіны сядалішчных касцей; пры нахіле назад частка нагрузкі перадаецца хвасцу.

Будова Хвасцец у цэлым мае форму выгнутай піраміды, звернутай асновай дагары, а верхавінай — уніз і наперад.

Ад першага хвастцовага пазванка адыходзяць відазмененыя верхнія сустаўныя адросткі, якія атрымалі назву хвастцовых рогаў (). Хвастцовыя рогі, злучаючыся з крыжавымі рогамі, удзельнічаюць у фарміраванні крыжова-хвастцовага злучэння тыпу сіндэсмоза, рухомасць у якім больш выяўлена ў жанчын. Падчас родаў хвасцец можа адхіляцца назад, павялічваючы памеры родавых шляхоў.

Па бакавых (латэральных) паверхнях цела першага хвастцовага пазванка размяшчаюцца рудыменты папярочных адросткаў, астатнія хвастцовыя пазванкі адросткаў не маюць.

Дадатковыя выявы

Гл. таксама Пазваночнік чалавека Крыж

Спасылкі

Сапин М. Р., Никитюков Д. Б. Анатомия человека. — В 3 томах. — М. — 1998. — Т.1. Синельников Р. Д. Атлас анатомии человека. — В 3 томах. — М. — 1990. — Т.1. «Хвастцовы боль» на сайце coccyx.org http://www.al-hikmah.org/coccyx-fracture.asp

Катэгорыя:Пазваночнік