Алба́нцы () — індаеўрапейскі народ, карэнныя насельнікі Балканскага паўвострава. Большасць албанцаў жыве ў Албаніі і Косава, а таксама ў суседніх краінах. У выніку эміграцыі склаліся значныя абшчыны албанцаў у Італіі, Германіі, Швейцарыі, ЗША. Агульная колькасць (2018 г.) — 6 697 000 чал.
Паходжанне Упершыню плямёны албанцаў згадваюцца на Балканскім паўвостраве ў 1038 г. візантыйскім храністам Міхаілам Аталіятам1038, 1042, 1078 Michael Attaleiates: The First Byzantine References . У XI—XIII стст. яны ўзгадваюцца ў пісьмовых помніках Балгарыі, Сербіі, Дуброўніка. Першы пісьмовы помнік "Мешары" на албанскай мове быў напісаны ў 1555 г.The Roots of Albanian Nation and Statehood Албанская саманазва Shqiptarët вядома з XIV ст. і паходзіць ад "размаўляць зразумела"Brian Joseph, Angelo Costanzo, Jonathan Slocum, Albanian Online Series Introduction .
У 1854 г. лінгвістамі быў усталяваны той факт, што албанская мова складае асобную замкнёную галіну індаеўрапейскіх моў. Была вылучана тэорыя аб яе паходжанні ад старажытных ілірыйскіх моў. У канцы XIX ст. у перыяд фарміравання адзінай албанскай нацыі тэорыя ілірыйскага паходжання набыла незвычайную папулярнасць сярод албанскіх інтэлектуалаўVladislav B. Sotirović, National identity: who are the Albanians? the Illyrian anthroponymy and the ethnogenesis of the Albanians. Яна з’яўляецца асноўнай у навуковых колах, абапіраецца на лінгвістычныя і археалагічныя сведчанні. Разам з гэтым высоўваюцца іншыя версіі аб паходжанні албанцаў ад пеласгаўAlbanian Information - Albanian.com, ад фракійцаўThe Areas of the Uprising of the Tocharian, Albanian, Thracian, Phrygian Languages, або ад розных груп балканскага насельніцтва, якое адасобілася толькі ў перыяд пасля СярэднявеччаAustrian Scholars Leave Albania Lost for Words.
Генетычныя даследаванні дэманструюць, што албанцы дастаткова адасоблены, але маюць шмат агульнага ў паходжанні з іншымі балканскімі народамі, а таксама народамі Заходняй Еўропыfamilytreedna.com .
Славянізацыя Албаніі Гістарычны і культурны працэс уплыву славянскіх народаў на албанскія землі асабліва актыўна адбываўся ў перыяд сярэднявечча (VI–XIV стст.) у выніку славянскіх міграцый на Балканскі паўвостраў.
Працэс славянізацыі албанскіх зямель у перыяд Сярэднявечча быў вынікам шматвяковай эпохі масавых міграцый славянскіх плямёнаў на Балканскі паўвостраў, якая пачалася ў VI стагоддзі. Хвалі славянскіх перасяленцаў запаўнялі ўрадлівыя даліны і раўніны, асабліва на ўсходзе і поўдні сучаснай тэрыторыі Албаніі. Гэта прывяло да выцяснення часткі карэннага, у значнай ступені раманізаванага ілірыйскага насельніцтва ў горныя цытадэлі, што стварыла складаную мазаіку суседніх, але адносна адасобленых славянскіх і албанскіх абшчын.
Сапраўдным катэрызатарам гэтага ўплыву стала палітычная дамінанта. Значныя часткі албанскіх зямель трапілі пад уладу магутных славянскіх дзяржаўных утварэнняў — спачатку Першага Балгарскага царства, а пазней — Сербскага царства пры Сцяфане Душану. Гэта панаванне несла з сабой не толькі адміністрацыйны кантроль, але і ўсеагульны культурна-цывілізацыйны ціск. Для мясцовай эліты асіміляцыя, перш за ўсё праз прыняцце славянскай мовы, стала важнай умовай захавання або павышэння сацыяльнага статусу, шляхам інтэграцыі ў кіруючыя слаі новай палітычнай рэальнасці.
Найбольш глыбокім і даўгатэрміновым уплыў славянства быў у сферы рэлігіі. У рэгіёнах, якія апынуліся ў складзе праваслаўных славянскіх дзяржаў, царкоўнае жыццё цалкам перайшло на славянскую моўную рэчку. Стараславянская мова стала літургійнай, на ёй ствараліся і перапісваліся рэлігійныя тэксты, а кірылічная пісьменнасць на доўгія стагоддзі зрабілася асноўным пісьмовым сродкам для адукаванага пласта насельніцтва. Гэта ўмацоўвала славянскі культурны код сярод мясцовай праваслаўнай грамады.
Нягледзячы на гэты магутны ціск, працэс славянізацыі не набыў поўнага і беспаваротнага характару. Албанская этнічная супольнасць, якая знайшла прытулак у горных масівах на захадзе і поўначы, прадэманстравала выключную лаяльнасць. Яны захавалі ўласную мову, старажытныя звычаі і традыцыі, што сфарміравала ўстойлівы анклаў, непаглынальны для славянскага ўплыву. Асновай іх супраціву стала іншая, архаічная структура грамадства, якая грунтавалася на родавых сувязях.
Традыцыйная культура Гаспадарчыя заняткі
Асноўнымі гаспадарчымі заняткамі албанцаў здаўна былі жывёлагадоўля і земляробства, у лясных мясцовасцях — паляванне, каля буйных азёр і на марскім узбярэжжы — рыбалоўства. Хаця суседдзі часцяком атаяснялі албанцаў менавіта з жывёлагадоўчым заняткам, у большасці выпадкаў яны спалучалі яго з апрацоўкай зямлі. Вырошчвалі ў далінах збожжавыя, гародніну, вінаград, масліны і інш. У гарах сеялі азімыя. Часцяком сем'і жывёлагадоўцаў стваралі невялікія палеткі ў некалькіх месцах. Зямлю апрацоўвалі драўляным плугам з жалезным лемешам.
Сельскае насельніцтва трымала коз, буйвалаў, коняў, аслоў, але ў якасці галоўнай свойскай жывёлы і багацця разглядаліся авечкі. Была распаўсюджана авечкагадоўля адгоннага тыпу. Узімку статкі трымалі каля жытла. Улетку пераганялі на горныя пашы.
Таварная сельская гаспадарка з’явілася толькі ў канцы XIX ст., прычым ахапіла далёка не ўсе раёны, населеныя албанцамі. Уцягванню ў грашовую эканоміку замінала сістэма панскіх латыфундый. Пад уплывам рынкавых патрэб пачало развівацца садаводства, вырошчванне цытрусавых. На тэрыторыі сучаснай Албаніі таварная вытворчасць шоўку і мёду была вядома з XVII ст.
Рамёствамі займаліся пераважна албанцы-хрысціяне. Яны стваралі прафесійныя аб’яднанні (фраталія, эснаф, руфет), развівалі ткацтва, выраб зброі, будаўніцтва. Меліся рамесныя паселішчы з пэўнай спецыялізацыяй. Рамеснікі самі гандлявалі сваімі таварамі, таму былі вымушаны вандраваць. У некаторых раёнах важнае значэнне атрымала адыходніцтва — сезонная праца ў Стамбуле, найманне маракамі на іншаземныя судны. Прамысловая вытворчасць узнікла толькі ў XX ст. Колькасць прамысловых рабочых не была вялікай.
Жыллё
Асноўны тып сельскага паселішча — вёска. Албанскія вёскі звычайна вялікія, будуюцца на схілах гор або пагоркаў паміж зімовымі і летнімі пашамі. Найбольш старажытныя вёскі маюць раскіданую або кластарную планіроўку. Паміж жытламі застаюцца кавалкі зямлі, прыдатныя для апрацоўкі. Пры кластарнай планіроўцы вылучаюцца своеасаблівыя кварталы ладжэ. У мінулым марское ўзбярэжжа ўлетку затаплялася, тут было шмат балот, і рэдкія групы пастухоў сяліліся на ўзвышшах. Меліярацыя прывяла да з’яўлення сухой прыморскай прасторы, дзе будаваліся вёскі з рэгулярнай планіроўкай.
Гарады на тэрыторыі, населенай албанцамі, узніклі ў глыбокай старажытнасці. Звычайна яны ўзводзіліся на гандлёвых шляхах або каля марскіх бухт. Сэрцам горада былі замак або крэпасць. Паселішча гараджан расло ці непасрэдна ў межах умацаванняў, ці каля іх. У мінулым хрысціяне і мусульмане жылі ў розных кварталах, аднак дамы будавалі аднолькава з шырокімі падворкамі, схаванымі каменным плотам. Сучасная гарадская забудова з’явілася толькі пасля I Сусветнай вайны.
Відавочна, найбольш старым тыпам жытла была хаціна, якая будавалася з драўляных бярвенняў і мела пакаты дах. Вокнаў у такіх хацінах не было. Унутраная прастора падзялялася плеценай агарожай на жыллёвую і гаспадарчую. Узімку ў гаспадарчай частцы трымалі свойскую жывёлу. На летніх пашах пастухі ладзілі сезонныя хаціны з каменю без раствора. У прыморскай нізіне былі распаўсюджаны каркасныя жытлы, якія абмазваліся сумессю гліны і трыснягу. Аднак з пачатку XX ст. або нават раней сталі будаваць пераважна двухпавярховыя каменныя дамы штопі. Другі паверх штопі можа быць драўляным або фахверкавым. Ён выкарыстоўваецца для жылля. Ніжні паверх — гаспадарчы. Адметнымі з’яўляюцца албанскія дамы-вежы кула з байніцай для абароны ўваходу, вузкімі вокнамі, якія зачыняліся камянямі.
Дахі прынята крыць трыснягом, саломай, шыферам, дахоўкай, плоскімі камянямі.
Вопратка У кожным рэгіёне Балканскага паўвострава, населеным албанцамі, народная вопратка мае свае асаблівыя рысы. Мужскі строй звычайна ўключаў абліпальныя ваўняныя штаны і ваўняную кашулю. Галаўныя ўборы розныя — кучомкі, невялікія шапкі, фескі. Старажытнай часткай мужчынскай вопраткі лічыцца саронг фустанела, падобны на кілтAlbanian Traditional Costumes . Вадная дэталь мужчынскага строя — рамень. Асновай жаночага сторя з’яўляецца блуза з доўгімі рукавамі і манжэтамі, дзве спадніцы, хустка і залатыя ўпрыгожванні.
Кухня
Албанскія кулінарныя традыцыі фарміраваліся пад уплывам некалькіх фактараў — заняткаў, рэлігійных звычаяў, блізкасці прыбярэжнай зоны да міжземнаморскага свету і горнай — да іншых балканскіх народаў. У выніку склаліся дзве кулінарныя традыцыі — міжземнаморская і балканская. Земляробы і насельніцтва прыбярэжнай зоны гатавалі ежу пераважна ў гліняным посудзе. Гараджане і жывёлагадоўцы часцей выкарыстоўвалі металічны посуд. Да другой паловы XX ст. харч захоўвалі ў драўляных скрынях. У прыбярэжнай зоне вырошчвалі масліны і шырока спажывалі аліўкавы алей. Аснову рацыёна складалі кукурузны хлеб і гародніна. На астатніх землях кухня вызначалася наяўнасцю вялікай колькасці мясных і малочных вырабаў, перавагай сметанковага масла. У розных рэгіёнах, населенных албанцамі, існуюць характэрныя толькі для іх гатункі сыроў. Шырока распаўсюджаны тварог г'іза.
У якасці спецый албанцы ўжываюць пераважна часнык і чырвоны перац. Прысмакі — пірагі, смажаныя каштаны, салодкі рыс з вінаградам і г. д. Найбольш папулярныя традыцыйныя напоі — кава і ракія.
Сацыяльныя адносіны Албанцы маюць складаную сацыяльную структуру. Яе асновай з’яўляецца сям'я, якая можа ўяўляць сабою як адзінку грамадства, аб’яднаную шлюбам, так і супольную сваяцкую гаспадарку. У мінулым у гарадах і земляробчых рэгіёнах дамінавалі пашыраныя сем'і, што часам налічвалі 50 чалавек. У жывёлагадоўцаў найчасцей сустракаліся малыя нуклеарныя сем'і.
У горных раёнах сем'і звычайна трымаліся блізка да сваякоў, атрымоўвалі ад іх дапамогу, карысталіся традыцыйным судом. У выніку ўзніклі буйныя родавыя аб’яднанні фіс, у якія ўваходзілі сем'і, што паходзілі ад аднаго продка-мужчыны. Унутры фіс вылучаліся меншыя братэрствы влазнія і дробныя сваяцкія групы барку. У канцы XVII ст. асманскія ўлады стварылі адміністрацыйныя аб’яднанні фламур (або байрак) і каджабашы. Да пачатку XX ст. яны выконвалі альтэрнатыўныя функцыі кіравання і пры саслабленні сваяцкіх аб’яднанняў бралі функцыі рэгулявання абшчынным жыццём. У вёсках і гарадах фарміраваліся тэрытарыяльныя суседскія абшчыны, часцяком падзеленыя па рэлігійнай прыкмеце, а таксама прафесійныя карапарацыі. У нашы дні захоўваюцца этнатэрытарыяльныя супольнасці з моцнай самасвядомасцю. Так, у Албаніі вылучаюць паўночную групу албанцаў чэг (або гег) і паўднёвую тоск.
Албанскія сем'і звычайна патрыярхальныя, кіруюцца мужчынамі. Дзеці належаць да сваяцкай групы бацькі, таму ў мінулым пры разводзе заставаліся з ім. Вяселлю папярэднічаў цыкл абрадаў, галоўным з якіх з’яўляліся заручыны. Сватаўство адбывалася праз сваякоў і сяброў жаніха і нявесты. У мусульман жаніх павінен быў заплаціць значны выкуп. Вясельны пір арганізоўваўся пры непасрэдным удзеле сваякоў і суседзяў. Мужчыны і жанчыны піравалі асобна. Маладыя не сядзелі за агульным сталом. Да стала толькі на кароткі тэрмін выводзілі нявесту. Важную ролю ў вясельнай цырымоніі мелі падарункі і пажаданні, спевы, абрад аб’яднання сям'і жаніха з кумам, провады кума. У маладой сям'і мужу і жонцы забаранялася звяртацца адзін да іншага, называючы імя, асабліва ў прысутнасці іншых людзей.
Мастацтва Албанскія рамеснікі лічыліся выдатнымі разьбярамі, кавалямі, збройнікамі. Асабліва вядома албанская халодная зброя з інкрустацыяй. Традыцыйная архітэктура зведала моцны ўплыў Візантыі, а потым Асманскай імперыі. Захаваліся праваслаўныя храмы пачатку XIV ст., мячэці і масты XV - XVIII стст.Robert Elsie: Albanian Art У XIX ст. узнікла прафесійнае выяўленчае мастацтваIntroduction to Classical Albanian Painting .