Міха́йлава. Сустракаецца таксама варыянт Міхайло́ў, м.. Міха́йлаў, м. (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 .

Назва Назва напэўна ад уласнага імя Міхаіл (Міхайла). Паводле падання, Міхаіл пабудаваў першы дом на месцы паселішча.

Гісторыя У 1714 г. у Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1727 г. хутар Міхайлаў у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 431 га ворыва і кузню. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Калоша.

У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Насельніцтва 1727 год — 15 двароў, 107 жыхароў 1909 год — 37 двароў, 179 жыхароў 2012 год — 17 жыхароў 2013 год — 18 жыхароў 2014 год — 16 жыхароў 2015 год — 13 жыхароў 2016 год — 12 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна