Балгарскае нацыянальнае адраджэнне () — перыяд балгарскай гісторыі ў канцы XVIII—XIX стст., звязаны са станаўленнем сучаснай балгарскай нацыі і барацьбой за культурную і палітычную незалежнасць ад Асманскай імперыі.
Агульныя звесткі Балгарскі нацыянальны рух традыцыйна дзеляць на тры перыяды: ранні ад XVIII да пачатку XIX стагоддзя, сярэдні ад часу пачатку асманскіх рэформаў 1820-х гадоў да 1850-х гадоў (Крымскай вайны) і позні ад Крымскай вайны да вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе.
Эпоха характарызавалася ўздымам нацыяналізму, павышэннем цікавасці да свайго гістарычнага мінулага, фарміраваннем сучаснай літаратурнай мовы. Зараджаліся новыя формы культурнай дзейнасці — свецкія школы, чыталішты, аматарскія тэатры. З’яўляліся першыя навучальныя дапаможнікі, газеты і часопісы на балгарскай мове. Першапачаткова яны друкаваліся ў Румыніі і Аўстра-Венгрыі, а пазней і ў Асманскай імперый.
Важнай часткай нацыянальнага руху была барацьба за царкоўна-адміністрацыйную аўтаномію балгарскіх (паводле асноўнага насельніцтва) епархій, якія знаходзіліся ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата.
Дзеячы Паісій Хілендарскі — аўтар «Славяна-балгарская гісторыя», заснавальнік Балгарскага адраджэння. Сафроній Врачанскі — аўтар «Неделник», першай друкаванай кнігі на новабалгарскай мове і аўтабіяграфіі «Жыціе і пакуты грэшнага Сафронія». Петр Беран — аўтар «Буквара з рознымі павучаннямі» («Рыбнага буквара»), першы балгарскі падручнік свецкага характару. Васіл Апрылаў — стварыў свецкай балгарскай школы («Априловская гиназия»), заснаванай на прынцыпах узаемнага навучання. Неафіт Базвелі — змагар за незалежнасць балгарскай царквы. Неафіт Рыльскі — важную ролю ў станаўленні свецкай школы ў Балгарыі і метаду ўзаемнага навучання. Райка Жынзіфаў — пісьменнік, перакладчык і грамадскі дзеяч. Канстанцін Міладзінаў — паэт і фалькларыст. Дзімітр Міладзінаў — паэт і фалькларыст. Любен Каравелаў — паэт, пісьменнік і рэвалюцыянер. Петка Славейкаў — паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст. Анфім (Чалыкаў) — першы па часе (зацверджаны Портай) экзарх Балгарскага экзархата.
Літаратура «Българско възраждане» — Николай Генчев, Издателство на Отечествения фронт ДП «Д.Найденов», Велико Търново, 1988 г.
Катэгорыя:Гісторыя балгарскай мовы Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі Катэгорыя:Культура Балгарыі Катэгорыя:Літаратура Балгарыі