«Беларускае тэлебачанне і радыё» — штотыднёвая газета на беларускай мове Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Заснавана ў 1957 г. Да 1960 г. называлася «Гаворыць Мінск», у 1960—1970 гг. — «Беларускае радыё і тэлебачанне», з 1970 г. «Беларускае тэлебачанне і радыё». Друкуе тэле- і радыёпраграмы, якія трансліруюцца і рэтрансліруюцца на Беларусі па 19 каналах, анонсы тэле- і радыёперадач, інтэрв’ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, тэхнічныя кансультацыі і іншае.
Літаратура
Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове