Рама́льдава (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Клюкаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» .

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Рамальдава паходзіць ад імені РамуальдВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 325.. Гэтае імя паходзіць ад старажытнагерманскага hrom «слава» і waldan «уладарыць, панаваць»А. В. Суперанская. Современный словарь личных имен: Сравнение. Происхождение. Написание. Москва, 2005. С. 188..

У 19 ст. фіксавалася гудагайскае прозвішча Ромальдhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMP-X9R9?i=309&cat=2325442&lang=ru. Аднаўляецца старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Ro-maldas.Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 110.

Насельніцтва

Славутасці Рамальдаўскі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Крыніцы

Катэгорыя:Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна