Ламберта Заньер (; , Фаган'я, Італія) — італьянскі дыпламат, былы генеральны сакратар АБСЕ (2011—2017).

Біяграфія Нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 года ў муніцыпалітэце Фаган'я (на паўночным усходзе Італіі).

З 1976 года — у Міністэрстве замежных спраў Італіі. Працаваў у пасольствах Італіі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Аўстрыі і Нідэрландах.

У 1998—1999 гадах прымаў удзел у перамовах па адаптацыі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).

З 2002 па 2006 год займаў пасаду дырэктара цэнтра АБСЕ па прадухіленні канфліктаў ў Вене.

З чэрвеня 2008 года па чэрвень 2011 года быў спецпрадстаўніком ААН па Косава і кіраўніком місіі ААН па справах часовай адміністрацыі ў Косава.

У чэрвені 2011 года Ламберта Заньер быў абраны генеральным сакратаром АБСЕ.

Спасылкі Афіцыйная старонка Ламберта Заньера на сайце АБСЕ

Катэгорыя:Дыпламаты Італіі Катэгорыя:Службовыя асобы ААН Катэгорыя:Постаці АБСЕ