Іакаў (, Ян Касцючук; нар. , Нараў, Польшча), архіерэй Польскай праваслаўнай царквы, епіскап Беластоцкі і Гданьскі.

Біяграфія

Скончыў электратэхнікум у Беластоку. У 1987 годзе паступіў у Супрасльскі Свята-Благавешчанскі манастыр, дзе быў узведзены ў сан дыякана. У 1989 годзе ўзведзены ў сан іерэя. У 1992 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1993 годзе прыняў манаскі пострыг.

З 1995 года выкладае ў Хрысціянскай Багаслоўскай Акадэміі ў Варшаве. У 1998 годзе стаў намеснікам Свята-Благавешчанскага манастыра ў Супраслі, духоўнікам Брацтва Праваслаўнай Моладзі. У тым жа годзе ўзведзены ў сан епіскапа Супрасльскага. У 1999 прызначаны епіскапам Беластоцкім і Гданьскім.

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Беластока Катэгорыя:Епіскапы Беластоцка-Гданьскай епархіі