Сабор Святой Тройцы () — храм Польскай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводства) на вуліцы Дзевятоўскага.
Апісанне Будынак сабора быў пабудаваны ў 1981—1983 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Грыгаровіча.
Іканастас і некаторыя іконы з’яўляюцца працай грэчаскага мастака-іканапісца Дзімітрыяса Анданопуласа, астатнія іконы былі створаны расійскімі і балгарскімі іканапісцамі.
Храм умяшчае на двух паверхах 5000 вернікаў і належыць да колькасці самых вялікіх па плошчы праваслаўных храмаў Польшчы.
Арачныя скляпенні выраблены з танкасценных жалезабетонных пліт. Архітэктура храма не мае ніякіх літаральных запазычанняў з традыцыйнага праваслаўнага дойлідства, але архітэктуару ўдалося захаваць настрой старажытных праваслаўных храмаў.
Дзякуючы цудоўнай акустыцы, у саборы з 1983 года адбываюцца фестывалі царкоўнай харальнай музыкі.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Падляскага ваяводства Катэгорыя:Гайнаўка Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы Катэгорыя:Храмы Варшаўска-Бельскай епархіі Катэгорыя:1983 год у Польшчы