Андэрсан Карэя Полга (, нар. 9 лютага 1979, Сантыягу) — бразільскі прафесійны футбаліст.

Кар’ера Большую частку кар’еры гуляў за клуб «Спортынг» Лісабон, у складзе якога згуляў 221 гульню. Скончыў кар’еру ў клубе «Карынтыянс». У складзе гэтага клуба браў удзел у пераможным для каманды Кубку свету сярод клубаў 2012, але не згуляў на турніры аніводнай хвіліны.

Нацыянальная зборная Дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў 2002 годзе ў таварыскім матчы супраць Балівіі. Чэмпіён свету па футболе 2002 года (2 матча, 0 галоў).

Дасягненні Чэмпіён свету 2002 Уладальнік Кубка Партугаліі 2006/2007 і 2007/2008 Уладальнік Суперкубка Партугаліі 2007/2008 Уладальнік Кубка Бразіліі 2001.

Крыніцы

Спасылкі Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006. Andrzej Gowarzewski. Herosi Zlotej Nike. — Katowice:"GiA", 2014. Андэрсан Полга на fifa.com Профіль на sambafoot Профіль на transfermarkt

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2002