Сабор Святой Ядвігі () — каталіцкі сабор на Бебельплац у Берліне. У саборы размяшчаецца кафедра архібіскупа берлінскага, кардынала Райнера Вёлькі.

Сабор стаў першай каталіцкай царквой, пабудаванай у XVIII стагоддзі ў Прусіі пасля пратэстанцкай Рэфармацыі па дазволу караля Фрыдрыха II. thumb|left|Інтэр'ер сабора

Намерам Фрыдрыха было прапанаваць шматлікім каталіцкім імігрантам, якія прыбылі ў Берлін, асабліва з Верхняй Сілезіі, месца для пакланення. Таму царква была прысвечана заступніку Сілезіі і Брандэнбурга, Святой Ядвізе Сілезскай. Будынак быў спраектаваны Георгам Венцэслаусам фон Кнобельсдорфам на ўзор Пантэона ў Рыме, і будаўніцтва пачалося ў 1747 годзе, але неўзабаве было некалькі разоў перапынялася і затрымлівалася з-за прычын эканоміі. Ён не быў адкрыты да 1 лістапада 1773, калі сябар караля, Ігнацы Красіцкі, біскуп вармінскі (пазней гнезненскі архібіскуп), старшынстваваў на адкрыцці сабора.

Пасля пагромаў Крыштальнай ночы, якія адбыліся ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года Бернхард Ліхтэнберг, канонік сабора Святой Ядвігі з 1931 года, публічна маліўся за яўрэяў у вячэрняй малітве. Пазней Ліхтэнберг быў арыштаваны нацыстамі і сканаў па дарозе ў канцлагер Дахау. У 1965 годзе рэшткі Ліхтэнберга былі перанесены ў крыпту сабора.

Сабор цалкам згарэў у 1943 годзе падчас паветраных налётаў на Берлін і знаходзіўся на рэканструкцыі з 1952 па 1963 гады.

Пахаванні Конрад фон Прэйзінг Альфрэд Бенгш, у крыпце Лорэнц Адлан, на старых могілках сабора Бернхард Ліхтэнберг, у крыпце

Спасылкі

Прыход сабора Святой Ядвігі, Берлін (з раскладам набажэнстваў)

Катэгорыя:Храмы Берліна Катэгорыя:Славутасці Берліна Катэгорыя:Саборы Германіі Катэгорыя:Мітэ (раён) Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:1773 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Берліне