Як і старажытнагрэчаская рэлігія, рымская рэлігія не мела адзінай арганізацыі і вучэння, а складалася з культаў разнастайных багоў. Рэлігійныя абрады, звязаныя з жыццём сям’і ці з хатнімі і прыватнымі справамі, здзяйсняў сам бацька сям’і. У вёсцы яго мог замяніць валодаўшы асаблівымі паўнамоцтвамі кіраўнік маёнтка. Афіцыйныя дзяржаўныя абрады спраўляліся асобнымі носьбітамі вышэйшай улады — спачатку царом праз так званых жрэчаскіх цароў, потым консуламі і прэтарамі, у крытычныя моманты — дыктатарам. Пры гэтым імператар, сумясціўшы ў сабе функцыю Вялікага пантыфіка, звычайна сваіх ініцыятыў не выказваў.

Інстытут жрацоў увёў, згодна з традыцыяй, Нума Пампілій. Пры гэтым рымскія жрэчаскія калегіі не былі замкнёнай кастай — доступ да іх быў адчынены праз грамадскую дзейнасць. Так, напрыклад, сан аўгура мелі Цыцэрон і Пліній Малодшы, а, напрыклад, Цэзар і Нерон у пачатку кар’еры былі фламінамі. Значную ролю мела калегія фецыялаў, якая кіравала сакральным рытуалам абвяшчэння вайны і часткова курыравала рымскую дыпламатыю. Вялікую ролю грала таксама калегія вясталак.

Пантэон Боскае апавяданне было больш важным у грэчаскай сістэме рэлігійнай веры, чым у рымлян, для якіх першаснымі былі рытуал і культ. Хаця рымская рэлігія не была заснавана на свяшчэнным пісанні і яго тлумачэнні, святарская літаратура была адной з самых ранніх форм лацінскай літаратуры. Кнігі (Libri) і каментарыі (Commentarii) калегіі пантыфікаў і аўгураў утрымлівалі рэлігійныя працэдуры, малітвы, пастановы і меркаванні наконт пунктаў рэлігійнага закона. Хаця прынамсі асобныя з гэтых матэрыялаў былі дасягальнымі для канультацый рымскаму сенату, часта яны былі occultum genus litterarum — загадкавай формай літаратуры, да якой мелі доступ толькі жрацы. Прароцтвы, якія тычыліся сусветнай гісторыі і лёсу Рыма, выпадкова былі знойдзены ў цьмяных кнігах Сівіл, якія, згодна з легендай, былі набыты Тарквініем Ганарлівым у канцы VI стагоддзя да н. э. ў куманскіх Сівіл. Асобныя аспекты архаічнай рымскай рэлігіі былі запісаны ў страчаных багаслоўскіх працах вучонага I стагоддзя да н. э. Марка Тэрэнцыя Варона і цяпер вядомы з прац іншых класічных і хрысціянскіх аўтараў. Рымскі пантэон мае шмат аналагаў грэчаскіх багоў і багінь, ёсць і свае ўласныя боствы і ніжэйшыя духі. Асабліва шануемыя богі зваліся «бацькамі» (patres), ніжэйшыя — famuli divi і virgenes divi. Боскае права (fas) не змешвалася з чалавечым (ius). Ніжэйшыя боствы (numina) існавалі ў рымлян ужо, верагодна, у раннюю эпоху. У грэчаскіх кнігах «Індыгітаментах» пералічваюцца богі сяўбы, вырастання сямян, цвіцення і паспявання, жніва каласоў, шлюба, зачацця, развіцця зародка, нараджэння немаўляці, яго першага крыку, выхаду на прагулку, вяртання дамоў і г. д., у сувязі з чым першапачаткова ў асобных багоў пол не быў фіксаваным (пар. Палес, Фаўн — Фаўна, Памона — Памон). З масы нумінаў вылучылася трыяда рымскага пантэона — Юпітэр, Марс і Квірын, у якой адлюстравалася трохчленнасць грамадзянскіх функцый — адпаведна, рэлігійна-жрэчаская, ваенная і гаспадарчая. З прыпісваемага Нуме Пампілію календара свят і спіса прызначаных ім фламінаў, са згадвання старажытных свяцілішч вядома аб існаванні культаў Вулкана, Палатуі, Фурыны, Флоры, Карменты, Цэрэры, Памоны, Валупіі і інш. Прыкладна тады ж былі падвоены калегіі луперкаў і саліяў. З’явіліся культы саслоўяў (Няптун, Дыяскуры у патрыцыяў, Цэрэра і Лібер у плебса) і асобныя родавыя культы (у Карнэліяў, Эміліяў, Клаўдзіяў і магчыма ў іншых), што групаваліся вакол Весты, лараў і пенатаў. Існавалі таксама і культы вясковых абшчын.

Рымская міфалогія

Рымская міфалогія ўяўляе сабой сукупнасць традыцыйных гісторый, якія адносяцца да легендарнага ўзнікнення Рыма і яго рэлігійнай сістэмы, прыведзеных у літаратуры і выяўленчым мастацтве рымлян. Тэрмін «рымская міфалогія» можа таксама адносіцца і да сучаснага вывучэння гэтых уяўленняў, а таксама да матэрыялаў з іншых культур любога перыяду, у якіх разглядаюцца рымская літаратура і мастацтва. Рымляне звычайна трактавалі гэтыя традыцыйныя апавяданні як гістарычныя, нават калі яны ўтрымлівалі цуды ці звышнатуральныя элементы. Апавяданні часта звязаны з палітыкай і мараллю і з тым, як асабістая недатыкальнасць чалавека суадносіцца з яго адказнасцю перад грамадствам і Рымскай дзяржавай. Важнай тэмай быў гераізм. Калі апавяданне тычылася рымскай рэлігійнай практыкі, яно больш было звязана з рытуаламі, прадказаннямі і грамадскімі інстытутамі, чым з тэалогіяй і касмагоніяй.

Богі і персанажы рымскай рэлігіі

Найстаражытнейшыя богі Імгла (паводле Гігіна) Каліга (жаночая іпастась) Скотас (мужчынская іпастась) Хаас — увасабленне Пустаты і Цемры, існаваўшых падчас узнікнення Сусвету

Першае пакаленне — богі пазычаны з грэчаскай рэлігіі (згодна з Гігінам) Дзеці Імглы Эрэбус (Цемра) Нокс (Ноч) Этар (Свет) Дзіес (Дзень)

Дзеці Этара і Дзіес Тэлура/Тэлус (Зямля) Каелум (Неба) Понт (Мора) Дзеці Этара і Тэлус Тэлур/Тартарус (Бездань) Амур (Каханне) Тэмпус (Час)

Другое пакаленне багоў Дзеці Каелума і Тэлус Тытаны Акеанус Гіперыонус Крыус Полас Пунктурэр Сатурн Опс Манета Юстыцыя Тэціс Эфра Феба Кіклопы Арг Стэроп Бронт Цэнціманы Кот Гій Брыярэй

дзеці Мара і Тэлус Цэфей Эўрыбія Таўмантус Турсцыверэс Кета

Малодшыя тытаны Сол Луна Аўрора Латона Астэрыя Атлас Менэтэус Эпіметэус Прометэус Пірс Палас Астрэй

Трэцяе пакаленне

Галоўныя богі — дзеці Сатурна і Опс (гл. Савет багоў)

Юпітэр (бог грома і маланак) Юнона (багіня сям’і і шлюба) Нептун (бог мораў і акіянаў) Цэрэра (багіня ўрадліваці і земляробства) Веста (багіня дамовай утульнасці і сямейных традыцый) Плутон/Дзіспатэр (бог багацця, уладар памерлых)

Чацвёртае пакаленне (дзеці Юпітэра) Вулкан (бог агня і засухі) Марс (бог вайны і моцы) Вакх (бог вінаробства) Меркурый (бог вандроўнікаў, гандляроў і злодзеяў) Мінерва (багіня мудрасці і навук) Дыяна (багіня палявання і вайны) Феб (бог палявання і паэзіі) Венера (багіня кахання, шлюба і страсці)

Іншыя богі Квірын (бог бітваў, сын Марса) Белона (багіня шалёнай вайны, дачка Марса) Лупа (багіня-ваўчыца, якая ўзгадавала братоў-заснавальнікаў Вялікага Рыма; ахавальніца Рымскай дзяржавы і ваеннай моцы) Палес (багіня жывёлагадоўлі) Бубона (багіня буйной рагатай жывёлы) Кардэа (багіня дзвярэй) Юберта (багіня пладароднай зямлі) Лібіціна (багіня смерці і хаўтураў) Ангітыя (багіня атрутных раслін і пладоў) Мітра (бог-абаронца падчас вайны, бог згоды і прыязнасці) Эскулап (бог лячэння, сын Феба) Фасцынус (бог-абаронца ад праклёнаў і дэманаў) Аквілон (бог паўночнага ветра) Фавоній (бог усходняга ветра) Аўстр (бог паўднёвага ветра) Эўр (бог заходняга ветра) Хіона (багіня снега і лёда, дачка Аквілона) Тэрмін (бог межаў) Янус (бог уваходаў і выхадаў, пачаткаў і канцоў) Конс (бог жніва) Опа (багіня жніва і ўрадлівасці) Феронія (багіня жніва) Пік (боства палёў) Эвентус (бажаство ураджая) Сільван (бажаство лясоў) Пілумн (бажаство шлюба) Пікумн (бажаство нараджэння) Вагітан (бажаство старажытных рымлян, якое прысутнічала падчас першых крыкаў нованароджанага) Карна (апякунка чалавечага цела) Лаверна (багіня прыбытку, апякунка злодзеяў) Кібела (багіня земляробства, лясоў і расліннасці) Памона (багіня земляробства і садоў) Трывія (багіня луннага святла і чараўніцтва) Люцына (багіня дзетанараджэння, дачка Юпітэра і Юноны) Флора (багіня расліннага свету) Салацыя (марская багіня, жонка Нептуна) Пратэй (марскі бог, сын Нептуна і Салацыі) Трытон (марскі бог, сын Нептуна і Салацыі) Празэрпіна (багіня ўрадлівасці, дачка Юпітэра і Цэрэры) Ангерона (багіня таямнічых сіл, сакрэтаў і хвароб) Сол (Сонца) Луна (Месяц) Аўрора (Золак) Абундацыя (Багацце) Валупія (Задавальненне) Фуга (Бегства) Вікторыя (Перамога) Кура (Дапамога) Пакс (Мір) Фебрус (Ачышчэнне) Фатум (Лёс) Фартуна (Выпадак) Фідэс (Вернасць) Канкордыя (Згода) Дыскордыя (Разлад) Хонас (Гонар) Віртус (Храбрасць) Спес (Надзея) Пудзісітыя (Сарамлівасць) Салюс (Партунак) П’етас (Роднасная любоў) Лібертас (Свабода) Клементыя (Лагоднасць) Морс (Смерць) Сомн (Сон) Манія (Вар’яцтва) Алгас (Боль) Апата (Хлусня) Дзіка (Праўда) Пон (Наказанне) Фурына (Помста) Павар (Паніка) Цімар (Страх) Этэрнітас (Вечнасць) Мэціс (Розум) Фама (Пагалоска) Ювента (Юнацтва) Герас (Старасць) Паркі (Тры багіні лёсу)

Запазычаныя богі Прыняцце мясцовых багоў адбывалася ўвесь час, паколькі рымская дзяржава заваёўвала навакольныя тэрыторыі. Рымляне звычайна аказвалі мясцовым багам заваяванай тэрыторыі тую ж павагу, што і багам рымскай дзяржаўнай рэлігіі. У дадатак да Дыяскураў, заваяваныя паселішчы Італіі ўнеслі свой уклад у рымскі пантэон у выглядзе Дыяны, Мінервы, Геркулеса, Венеры і багоў меншага рангу, асобныя з якіх былі італійскімі бажаствамі, іншыя першапачаткова паходзілі з грэчаскай культуры Вялікай Грэцыі. У 203 г. да н. э. культавы аб’ект, які ўвасабляў Кібелу, быў прывезены з горада Песінус у Фрыгіі і з патрэбнымі цырымоніямі вітаўся ў Рыме, за шмат стагоддзяў да таго, як яе тэрыторыя была далучана да Рыма. Два паэты той эпохі, Лукрэцый і Катул, у сярэдзіне I стагоддзя да н. э. выказвалі непрыхільныя погляды на яе дзікі экстатычны культ.

У асобных выпадках богі ворагаў Рыма былі афійцына запрошаны прайсці праз рытуал эвакацыі, каб заняць сваё месца ў новых свяцілішчах у Рыме.

Абшчыны іншаземцаў (перэгрыны) і адпушчаныя на волю рабы (ліберціны) працягвалі свае рэлігійныя абрады ў межах горада. Такім чынам Мітра апынуўся ў Рыме, і яго папулярнасць у рымскай арміі распаўсюдзіла яго культ да такіх далёкіх мясцін, як Рымская Брытанія. Важныя рымскія богі былі ў выніку атаясамлены з больш антрапаморфнымі грэчаскімі багамі, і разам з імі былі прыняты многія з іх атрыбутаў і міфаў.

Міфічныя заснавальнікі Рыма Энэй — юны царэвіч з рода дарданаў, сын цара Анхіза і Афрадыты; адзін з герояў Траянскай вайны, сябар траянскага царэвіча Гектара. Пасля аблогі Троі збег з горада і дасягнуў узбярэжжа невядомай краіны, сустрэў народ лацінаў і ажаніўся пасля гэтага з мясцовай царэўнай. Праз шмат гадоў іхнія патомкі Ромул і Рэм стануць заснавальнікамі вялікага горада — Рыма, жыхары якога праз гады створаць самую магутную ў свеце імперыю. Ромул і Рэм — сыны вясталкі Рэі Сільвіі і бога вайны Марса. Абодва браты неўзабаве пасля нараджэння былі кінуты ў раку Тыбр Амуліем (дзядзькам Рэі Сільвіі), пасля чаго немаўлят знайшла багіня-ваўчыца і выгадавала іх, як сваіх ваўчанят. Пазней абодва браты выраслі, сталі магутнымі героямі-паўбагамі; даведаўшыся аб сваім боскім паходжанні і прыйшоўшы да родзіча, які пагражаў іх маці, забілі яго, вызваліўшы народ ад яго прыгнёту. Потым юнакі заснавалі новы горад на беразе Тыбра, і паміж імі ўзнік канфлікт, які перайшоў у жорсткую дуэль, у выніку якой Ромул смяротна параніў Рэма. Застаўшыся ў жывых, юнак даў гораду сваё імя, назваўшы Рымам (), і стаў першым яго царом.

Героі рымскіх міфаў Энэй (сын Венеры, прадзед Рэі Сільвіі) Асканій (старэйшы сын Энэя) Сільвій (малодшы сын Энэя) Лацін (цар Лаўрэнта, яго імя звязана з паходжаннем назвы племені лацінян, бацька нявесты Энэя) Нумітар (старэйшы сын Сільвія) Амулій (малодшы сын Сільвія) Ромул і Рэм (сыны Марса і Рэі Сільвіі, заснавальнікі Рыма) Авілій (сын Ромула) Турн (цар Рутулаў — племені ў старажытнай Італіі) Акрас (сабінскі цар, згодна з паданнем, забіты Ромулам у вайне і прынесены ў ахвяру Юпітэру) Геркулес (паўбог, сын Юпітэра і Алкмены) Персэй (паўбог, сын Юпітэра і Данаі) Тэрэй (сын Марса і Німфы)

Гераіні рымскіх міфаў Рэя Сільвія (жрыца багіні Весты; маці братоў — вялікіх заснавальнікаў Рыма; патомак Энэя) Амата (жонка цара лацінаў) Герсілія (жонка Ромула, адна з 30 скрадзеных рымлянамі сабінянак) Лавінія (дачка Лаціна і Аманы, жонка Энэя) Тарпія (адна з вясталак, дачка Спурыя Тарпея, начальніка Капіталійскай крэпасці, здрадніца свайго народа ў вайне з сабінянамі)

Міфічныя істоты (паводле Плінія Старэйшага) Блеміі — выдуманая раса чалавекападобных істот, у якіх няма галавы, а вочы і рот знаходзяцца на грудзях