__NOTOC__
12 ліпеня — сто дзевяноста трэці (сто дзевяноста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 927: Каралі брытанскіх каралеўстваў прызналі валадарства Этэльстана, які стаў першым каралём Англіі, а гэта дата лічыцца датай заснавання Каралеўства Англія. 1174: Да грабніцы Томаса Бекета прыйшоў з пакаяннем англійскі кароль Генрых II Плантагенет. 1276: Адрыян V абраны Папам Рымскім (пам. 18.8.1276). 1562: Біскуп Дыега дэ Ланда спаліў шматлікія помнікі культуры і літаратуры цывілізацыі мая. 1704: Пад наглядам шведскіх войскаў у Варшаве адбылася афіцыйная элекцыя Станіслава Ляшчынскага. 1769: Удзельнікі Барскай канфедэрацыі атрымалі перамогу над расійскімі войскамі ў бітве пад Слонімам. 1806: Па ініцыятыве Напалеона Банапарта шаснаццаць нямецкіх княстваў стварылі Рэйнскі саюз, выйшаўшы са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі. 1908: У Празе пачаўся Першы Славянскі з'езд. 1917: Падчас Першай сусветнай вайны Германія прымяніла атрутны газ у баях каля бельгійскага горада Іпр. 1918: Народны Сакратарыят Беларусі выдаў пастанову аб спыненні дзеяння дэкрэтаў савецкай улады. 1920: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі. 1943: Пачатак Арлоўскай наступальнай аперацыі савецкіх войск (кодавая назва «Кутузаў»). Адбылася танкавая бітва пад Прохараўкай. 1962: У Лондане ў клубе «Marquee» адбыўся першы канцэрт рок-гурта «The Rolling Stones». 1979: Абвешчана незалежнасць астравоў Гілберта ад Вялікабрытаніі, у гэтым жа годзе новая краіна атрымала назву Кірыбаці. 1990: Уначы на 13 ліпеня была падпалена і згарэла царква Праабражэння Гасподняга на гары Грабарцы, святое месца для праваслаўных Польшчы. 2006: Пачатак ізраільска-ліванскай вайны.
Нарадзіліся 100 да н.э.: Юлій Цэзар, рымскі дыктатар 1394: Асікага Ёсіноры, 6-ы сёгун сёгуната Мурамаці 1813: Клод Бернар, французскі медык 1817: Генры Дэйвід Тора, амерыканскі піьсменнік, публіцыст, філосаф 1824: Эжэн Будэн, французскі мастак 1870: Луі II (князь Манака) 1884: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак 1895: Рычард Бакмінстэр Фулер, амерыканскі архітэктар, дызайнер, інжынер і вынаходнік (пам. 1.7.1983) 1904: Пабла Неруда, чылійскі паэт 1916: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык 1921: Брам Богарт, бельгійскі мастак 1923: Пол Джэнкінс (мастак) 1932: Ясутомі Нісідзука, японскі біяхімік 1946: Валянціна Талкунова, расійская спявачка (пам. 22.3.2010) 1975: Крыстэн Міхал, прэм'ер-міністр Эстоніі 1976: Андрэй Міхневіч, беларускі лёгкаатлет 2001: Кейлі Мак-Кіаўн, аўстралійская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 2002: Ніка Уільямс, іспанскі футбаліст
Памерлі 1429: Жан Жэрсон, французскі тэолаг 1441: Асікага Ёсіноры, 6-ы сёгун сёгуната Мурамаці 1536: Эразм Ратэрдамскі, нідэрландскі пісьменнік і філосаф 1682: Жан Пікар, французскі астраном 1804: Аляксандр Гамільтан, 1-ы міністр фінансаў ЗША 1843: Ігнат Даніловіч, даследчык гісторыі ВКЛ 1922: Джон Морсбі, брытанскі контр-адмірал, даследчык 1967: Ота Нагель, нямецкі мастак
Святкуюць Дзень Святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, заканчэнне Пятрова паста. Сусветны дзень бортправадніка Аўстралія: Дзень абарыгенаў Данія: Дзень фіёрда Кірыбаці: Дзень незалежнасці Расія: Дзень фатографа Сан-Тамэ і Прынсіпі: Дзень незалежнасці
712