Імперыя Мау́р’яў — старажытная дзяржава са сталіцай у Паталіпутры, якая існавала ў Паўднёвай Азіі ў 317—180 гадах да н.э.

Дзяржава Маур’яў стала гістарычна значнай неўзабаве па паходаў Аляксандра Македонскага як вынік барацьбы першага маўр’яўскага ўладара-заснавальніка Чандрагупты з царамі Нанда. Чандрагупта, вядомы грэчаскім аўтарам як Сандракот, спрабаваў прыцягнуць Аляксандра Македонскага на свой бок, але без поспеху, і пашыраў сваю дзяржаву без удзелу грэкаў.

Створаная Чандрагуптам імперыя Маур’яў была ў сталым кантакце з Селеўкідамі і грэка-бактрыйскім царствам.

Імперыя Маур’яў дасягнула найвышэйшага росквіту пры Ашоку, які падпарадкаваў велізарную тэрыторыю з насельніцтвам каля чалавек (20 % ад агульна сусветнага) і распаўсюдзіў будызм.

Імперыя распалася праз 50 гадоў пасля смерці Ашокі ў выніку змовы Шунга, калі на частцы яе тэрыторыі пачала ўладарыць іншая дынастыя.

Уладары дзяржавы 317—298 да н.э. — Чандрагупта 298—272 да н.э. — Біндусара 272—232 да н.э. — Ашока (Ашокавардхана Піядасі) 232—225 да н.э. — Кунала Джармавівардхана (на захадзе) 232—225 да н.э. — Дашаратха Дэванампія (на ўсходзе) 225—215 да н.э. — Сампраці 212—202 да н.э. — Шалішука 202—195 да н.э. — Дэваварман 195—187 да н.э. — Шатадхану 187—180 да н.э. — Брыхадратха

Літаратура Индия в магадхско-маурийскую эпоху // История Индии (краткий очерк) / Антонова К. А., Бонгард-Левин Г. М., Котовский Г. Г. — М.: «Мысль», 1973. — 558 c., 18 л. илл. Лелюхин Д. Н. Структура державы Маурьев по сведениям эдиктов Ашоки // Вестник древней истории № 2, 1998.

Спасылкі