Lurkmore.to ці Луркамор’е ()  — анлайн-энцыклапедыя, пабудаваная на рухавіку MediaWiki; з’яўляецца аналагам англійскамоўнай гэгапедыі (гумарыстычнай энцыклапедыі) lurkmore.com. Пазіцыянуе сябе як «энцыклапедыя мемаў, фальклору і Усяго Іншага». Праект быў заснаваны пасля канфлікту паміж адміністрацыяй рускай Вікіпедыі і некалькімі яе ўдзельнікамі.

Праект быў закрыты уладальнікам у сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.

Паходжанне выразу Луркамор’е Луркамор’е () — слова, што ўтварылася шляхам спалучэння англійскага жаргоннага выразу lurk moar і рускага слова (). Само словазлучэнне «lurk more» тлумачыцца так: «У большасці сеткавых супольнасцяў вітаюцца „маўклівыя навічкі“, якія спачатку, не выяўляючы сябе, чытаюць паведамленні і толькі праз нейкі час, паабвыкнуўшы, пачынаюць пісаць».

Тэматыка і стыль Праект першапачаткова пазіцыянаваў сябе як энцыклапедыя інтэрнэт — мемаў, але па меры развіцця яго артыкулы сталі ахопліваць значна больш шырокае кола тэм: інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя гульні, побыт, палітыку, гісторыю, культуру, грамадскае жыццё і многае іншае.

Луркамор’е характарызуецца своеасаблівым стылем артыкулаў, адметным агульнай нефармальнасцю, паўжартаўлівым і саркастычным характарам, вольным ужываннем нецэнзурнай лексікі, бесцырымоннасцю выказванняў, а таксама рэзкай крытыкай недахопаў разгляданых з’яў.

Адметнай рысай артыкулаў таксама з’яўляецца спецыфічны слэнг  — «луркамоўе» (луркояз), які складаецца з сеткавага жаргону, асобных слоў з ужытку падонкаў і кашчанітаў, а таксама ўласных неалагізмаў.

Гл. таксама Encyclopedia Dramatica

Крыніцы

Катэгорыя:Вікі-праекты Катэгорыя:Анлайнавыя энцыклапедыі Катэгорыя:Праекты на рухавіку MediaWiki Катэгорыя:Сеткавы фальклор Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце