Гіпаксія — стан кіслароднага галадання як арганізма агулам, так і асобных органаў і тканак, выкліканы рознымі фактарамі — затрымкай дыхання, хворымі станамі, малым змяшчэннем кіслароду ў атмасферы. З прычыны гіпаксіі ў жыццёва важных органах развіваюцца незваротныя змены. Найбольш адчувальныя да кіслароднай недастатковасці — цэнтральная нервовая сістэма, цягліца сэрца, тканкі нырак, печані. Можа выклікаць з’яўленне невытлумачальнага пачуцця эйфарыі, прыводзіць да галавакружэння, нізкага цягліцавага тонусу.

Дыягностыка Дыягностыка гіпаксіі важная ў двух выпадках: пры парушэннях вонкавага дыхання (напрыклад, аперацыі пад наркозам, знаходжанне на штучнай вентыляцыі лёгкіх) — метадам пульсаксіметрыі вызначаюць насычэнне (сатурацыю) артэрыяльнай крыві кіслародам — SaO2 — у норме 95 % — 99 %; пры гіпаксіі плода ў канцы цяжарнасці — метадам кардыятакаграфіі або з дапамогай акушэрскага стэтаскопа вызначаюць частату сардэчных скарачэнняў плода.

Гл. таксама Вышынная хвароба (вышынная гіпаксія) Гіпераксія Сабачы кайф Анаксія

Катэгорыя:Дыханне Катэгорыя:Паталагічныя працэсы