thumb|right|300px|Правінцыя Каваты на карце Японіі са старым адміністрацыйным падзелам (вылучана чырвоным).  — гістарычная правінцыя Японіі ў рэгіёне Кінкі на востраве Хансю. Адпавядае ўсходняй частцы прэфектуры Осака.

Гісторыя Правінцыя Каваты была ўтворана ў VII стагоддзі. Яе адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў сучасным горадзе Фудзіідэра. Правінцыя займала важнае становішча на шляху ад сталіцы да заходніх рэгіёнаў Японіі.

Спрадвеку землі Каваты належалі Мананобэ, японскаму ваеннаму роду, які загінуў у VII стагоддзі ў рэлігійнай вайне супраць будыстаў роду Сога, абараняючы сінтаізм.

У перыяд Хэян (794—1185) правінцыя па чарзе належала родам Мінамота і Тайра.

У часы рэстаўрацыі Кэму (1333—1338) Каваты стала месцам асноўных баёў паміж прыхільнікамі імператара і Асікагі Такаудзі. Перамога апошняга прывяла да з'яўлення сёгуната Мурамаці, адзін з галоўных саветнікаў якога, род Хатакэяма, атрымаў правінцыю Каваты за баявыя заслугі.

У XVI стагоддзі гаспадарамі гэтых земляў былі роды Міёсі, Ода і Таётомі. У перыяд Эда (1603—1867) правінцыя Каваты была падпарадкавана непасрэдна сёгунату.

У выніку адміністрацыйных рэформаў 1871—1876 гадоў правінцыя Каваты ўвайшла ў склад прэфектуры Осака.

Паветы правінцыі Каваты Вакаэ () Ісікава () Каваты () Катана () Манда () Сарара () Сібукава () Сікі () Тагата () Такаясу () Танпі () Фуруіты () Ясуяда ()

Літаратура ()

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Японіі