__NOTOC__
9 жніўня — дзвесце дваццаць першы (дзвесце дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1483: Адчынена Сіксцінская капэла ў Рыме. 1500: Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны (1500—1503). 1815: Напалеон Банапарт адправіўся ў высылку на востраў Святой Алены. 1832: У Камп’енскім палацы прайшло вяселле Луізы Марыі Арлеанскай і бельгійскага караля Леапольда I. 1944: Заснаваны Мінскі аўтамабільны завод. 1945: Атамная бомба скінута на горад Нагасакі (Японія). 1965: Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць. 1974: Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады Прэзідэнта ЗША. 1999: Уладзімір Пуцін прызначаны выконваць абавязкі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. 2020: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, пачатак масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў. 2025: У Вашынгтоне падпісана дэкларацыя пра мірныя адносіны Арменіі і Азербайджана.
Нарадзіліся 1759: Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс, нямецкі педагог 1776: Амедэо Авагадра, італьянскі фізік і хімік (пам. 9.7.1856) 1850: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Германіі (пам. 12.2.1921) 1864: Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 2.1.1939) 1886: Генрых Эмзен, нямецкі мастак 1890: Максім Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, педагог, публіцыст (пам. 3.11.1937) 1910: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч (пам. 7.3.1983) 1911: Уільям Алфрэд Фаўлер, амерыканскі фізік і астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 14.3.1995) 1914: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка (пам. 27.6.2001) 1922: Філіп Ларкін, брытанскі паэт, пісьменнік 1926: Янка Запруднік, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык, журналіст (пам. 26.5.22) 1928: Боб Коўзі, амерыканскі баскетбаліст 1936: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік 1938: Валерый Аношка, беларускі географ, глебазнаўца 1957: Мелані Грыфіт, амерыканская актрыса 1958: Арва Кукумягі, эстонскі кінаакцёр 1963: Уітні Х'юстан, амерыканская спявачка, актрыса, прадзюсар (пам. 11.2.2012) 1973: Філіпа Індзагі, італьянскі футбаліст 1997: Хіфумі Абэ, японскі дзюдаіст, алімпійскі чэмпіён
Памерлі 1516: Іеранім Босх, мастак (нар. каля 1453) 1856: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік (нар. 4.5.1799) 1899: Эдуард Франкленд, англійскі хімік 1919: Ральф Альберт Блейклак, мастак 1932: Джон Чарлз Філдс, канадскі матэматык 1943: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання (нар 13.1.1893) 1962: Герман Гесэ, швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 2.7.1877) 1962: Рэйна Валкама, фінскі акцёр 1976: Іван Мележ, беларускі пісьменнік (нар. 8.2.1921) 2003: Жак Дэрэ, французскі кінарэжысёр 2005: Мэцью Мак-Гроры, амерыканскі акцёр 2015: Алег Альбертавіч Гардынец, беларускі артыст оперы 2016: Эрнст Неізвесны, савецкі і амерыканскі скульптар
Святкуюць ААН: Сусветны дзень карэнных народаў ПАР: Нацыянальны жаночы дзень Сінгапур: Нацыянальны дзень
809