__NOTOC__

5 лістапада — трыста дзявяты (трыста дзясяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1097: У Аповесці мінулых гадоў упершыню згадваецца Пінск. 1494: Іван III закрывае , буйны цэнтр ганзейскага гандлю ў Ноўгарадзе. 1526: Ян Запальяі абраны венгерскім каралём. 1924: Апошні кітайскі імператар Пу І пазбаўлены тытулаў і асаблівых правоў і выгнаны з палаца ў Пекіне. 1939: Створаны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. 1951: Пачаў працу Мінскі гарадскі ўнівермаг. 1958: Выпуск першых аўтамабіляў Беларускім аўтамабільным заводам у г. Жодзіна. 1963: Адкрыты станцыі Кіеўскага метрапалітэна «Політэхнічны інстытут» і «Завод „Бальшавік“», колькасць станцый узрасла да сямі. 1994: Апублікаваны ліст былога прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, дзе ён паведаміў, што церпіць на хваробу Альцгеймера. 2007: Выйшла першая дыстрыбуцыя аперацыйнай сістэмы Android. 2020: Прэзідэнт Косава Хашым Тачы сышоў у адстаўку на фоне абвінавачанняў у ваенных злачынствах і быў узяты судом пад варту.

Нарадзіліся

1494: Ганс Сакс, нямецкі паэт 1777: Філіпа Тальёні, італьянскі балетмайстар 1827: Гелена Скірмунт, беларуская і польская мастачка (пам. 1.2.1874) 1851: Эдвард Роберт Х'юз, англійскі мастак (пам. 23.4.1914) 1854: Поль Сабацье, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 14.8.1941) 1907: Міхал Вітушка, беларускі палітычны і вайсковы дзеяч (пам. 1945?) 1913: Віўен Лі, англійская актрыса тэатра і кіно (пам. 8.7.1967) 1939: Мая Табака, латвійская мастачка 1940: Эльке Зомер, амерыканская актрыса 1943: Сэм Шэпард, амерыканскі акцёр 1944: Мары-Луіза Экман, шведскі рэжысёр 1977: Андрэй Хацяноўскі беларускі скульптар

Памерлі 1011: Мацільда II, абатыса Эсэна 1370: Казімір III Вялікі, кароль польскі (1333—1370), апошні кароль Польшчы з дынастыі Пястаў (нар. 30.3.1310) 1515: Марыёта Альберцінелі, італьянскі мастак 1559: Кано Матанобу, японскі мастак 1807: Ангеліка Каўфман, швейцарская мастачка 1879: Джэймс Максвел, брытанскі фізік (нар. 13.6.1831) 1930: Хрысціян Эйкман, нідэрландскі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1929) 1937: Баляслаў Лесьмян, польскі паэт (нар. 22.1.1877) 1938: Жорж Урбэн, французскі хімік 1943: Аспазія (паэтэса) 1944: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912) 1954: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, аўтар гімна БССР (нар. 20.11.1899) 1956: Арт Тэйтум, амерыканскі джазавы віртуоз 1989: Уладзімір Самойлавіч Горавіц, амерыканскі піяніст 1996: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр (нар. 25.10.1936)

Святкуюць Арменія, Дзень разведвальных войскаў. Вялікабрытанія, Ноч Гая Фокса. Перу, Дзень Пуна. Расія, Дзень ваеннага раведчыка. Л05