У́мнак — гарысты востраў у Ціхім акіяне ў групе Лісіх астравоў (архіпелаг Алеуцкія астравы, штат Аляска, ЗША).
Плошча вострава — каля 2000 км². Найвышэйшы пункт (2109 м) — дзеючы вулкан Усявідава. На востраве субарктычныя лугі і тундравая расліннасць.
Гісторыя Астравок Анангула каля ўзбярэжжа Умнака — найстаражытнейшае месца на Алеуцкіх астравах, населенае чалавекам. На самім востраве Умнак знаходзіцца старажытны археалагічны помнік Чалука, які, відавочна, належаў старажытным алеутам.
У 1759 годзе востраў адкрыты экспедыцыяй рускага мараплаўцы і даследчыка Сцяпана Глотава. У 1768 годзе востраў даследаваны экспедыцыяй .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Алеуцкія астравы