Іаганес Вісліцэнус (; , Кляйнехштэт, каля г. Кверфурт, Германія — ) — нямецкі хімік-арганік.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Цюрыха і Гале. 3 1861 выкладаў у Цюрыху, Вюрцбургу, Лейпцыгскім універсітэце (з 1867 прафесар).

Навуковыя працы па тэорыі хімічнай будовы і ізамерыі арганічных злучэнняў. Выказаў меркаванне, што малочная і мяса-малочная кіслоты з'яўляюцца прасторавымі ізамерамі (1869). На падставе гэтага Якаб Хендрык вант Гоф стварыў стэрэахімічную тэорыю. Паказаў існаванне геаметрычных (цыс-, транс-) ізамераў на прыкладзе малеінавай і фумаравай кіслот (1887).

Літаратура Вісліцэнус // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997. Wilhelm Sonne: Erinnerungen an Johannes Wislicenus aus den Jahren 1876—1881. — Leipzig: Engelmann, 1907. (Google Books)

Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві